28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марафонец Кіпчогэ ўстанавіў новы сусветны рэкорд

4
Марафонец Кіпчогэ ўстанавіў новы сусветны рэкорд

Кенійскі бягун пераадолеў 42 км 195 метраў за 2 гадзіны 1 хвіліну і 9 секунд.

Кенійскі бягун Эліуд Кіпчогэ ўстанавіў новы сусветны рэкорд у бегу на марафонскую дыстанцыю (42 км 195 метраў). Падчас забегу ў Бэрліне ў нядзелю, 25 верасня, ён пераадолеў яе за 2 гадзіны 1 хвіліну і 9 секунд, паведамляе DW.

Кіпчогу не ўдалося прабегчы марафон менш, чым за дзве гадзіны, як ён гэта зрабіў у 2019 годзе. Той рэкорд быў устаноўлены падчас забегу, праведзенага ў спецыяльна створаных ідэальных умовах. Перад Кіпчога па чарзе бег 41 пэйсмейкер (бегуны, якія задаюць тэмп), а арганізатары для стварэння ідэальных умоў спецыяльна падбіралі горад для старту, маршрут і канкрэтны дзень з улікам варункаў надвор'я. Праз такі падыход вынік Кіпчогі на 1 гадзіну 59 хвілін 40,2 секунды не лічыцца афіцыйным сусветным рэкордам.

Сёлета бягун пачаў дыстанцыю з рэкордным тэмпам, але яму не ўдалося захаваць яго да канца маршруту, праз гэта ў выніку ён бег даўжэй за дзве гадзіны, адзначае dpa. Для Кіпчогі гэты поспех стаў чацвёртым на Бэрлінскім марафоне. Мінулы сусветны рэкорд (2 гадзіны 1 хвіліна 39 секунд) таксама быў устаноўлены Кіпчогэ ў Бэрліне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках