23 красавiка 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызстан і Таджыкістан дамовіліся аб спыненні канфлікту

Кыргызстан і Таджыкістан дамовіліся аб спыненні канфлікту

Баі вяліся ўздоўж усёй мяжы.

Прадстаўнікі Кыргызстана і Таджыкістана Камчыбек Ташыеў і Саймумін Яцімаў падпісалі пратакол аб спыненні канфлікту паміж краінамі і яго наступстваў.

Пра гэта паведамляе кыргызстанскае выданне Акіpress.

Ташыеў заявіў, што асноўная мэта пратакола - спыненне канфлікту паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам, ліквідацыя наступстваў канфлікту і недапушчэнне канфліктаў.

«У аснове пратакола мясцовым органам самакіравання, сілавым структурам даецца даручэнне і яно выконваецца. Мы бяром пад кантроль. Асноўнае пытанне - прыбралі тры буйныя пасты, якія пастаянна прыводзяць да канфлікту. Першае - з таджыкскага боку памежная застава Бедак, а з кыргызскага боку - Тамдык памежныя заставы цалкам прыбіраюцца, кансервуюцца, там не будзе вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва. Другое - з кыргызскага боку Булак-Башы, з таджыкскага боку – памежны паст Кех таксама прыбіраюцца. Трэцяе - з таджыкскага боку Кара Чыкум, з кыргызскага боку Катта-Туз пасты цалкам прыбіраюцца і там не будзе ніводнага вайскоўца і цывільнага нрамадзяніна. Акрамя таго, прыбіраюцца з кыргызскага боку пост Дача, з таджыкскага боку - пост Шаршэне. Такім чынам, чатыры пасты з кыргызскага боку і чатыры пасты з таджыкскага боку прыбіраюцца, і створаная магчымасць ліквідаваць крыніцу ранейшых канфліктаў», - расказаў Ташыеў.

Бакі таксама прынялі пастанову паскорыць работу камісій у дэмаркацыі і дэлімітацыі, дадаў ён.

16 верасня, з'явіліся паведамленні аб новых узброеных сутыкненнях паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам. Паведамлялася аб баях уздоўж усёй мяжы паміж краінамі.

Абедзве краіны з'яўляюцца саюзнікамі з АДКБ (Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы).

Мяжа паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам мае працягласць 970 кіламетраў, з якіх узгодненыя толькі 519 кіламетраў, а астатнія - спрэчныя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках