29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Ніхто ў Беларусі не пакараны за свае палітычныя погляды

57
Макей: Ніхто ў Беларусі не пакараны за свае палітычныя погляды

Лукашэнкаўскі кіраўнік МЗС хлусіў французскім журналістам.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу France 24 заявіў, што ў беларускім заканадаўстве няма артыкула за палітычныя погляды, а таму казаць пра наяўнасць палітвязняў недарэчна.

Ён запэўніў, што многія затрыманыя ўжо знаходзяцца на волі.

«Але як мы можам назваць палітвязнямі тых людзей, хто падрываў міліцэйскія машыны, хто падрываў адміністрацыйныя будынкі, хто рыхтаваў замахі на міліцыянтаў, хто рабіў спробы арганізаваць тэрарыстычныя акты на чыгунцы і г.д. Я мяркую, што ў Францыі за гэтыя ж правіннасці пакаранне было б вельмі суровым. Вы павінны казаць канкрэтна, хто…Ці вы павінны дакладна падзяляць гэта», - заявіў дыпламат.

На гэта журналіст зазначыў, што, на думку праваабарончых арганізацый, людзі атрымалі турэмныя тэрміны за свае погляды, а не за тое, што яны рабілі.

«Менавіта таму Еўропа заяўляе, што не можа весці дыялог з Беларуссю», - падкрэсліў ён.

«Ніхто ў Беларусі не пераследуецца за палітычныя погляды», — заявіў Макей.

У Беларусі палітзняволенымі прызнаныя 1 346 чалавек. Сярод палітвязняў - дзясяткі журналістаў і праваабаронцаў.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках