24 красавiка 2024, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія адмовілася прызнаваць «рэферэндумы» у захопленых абласцях Украіны

12
Сербія адмовілася прызнаваць «рэферэндумы» у захопленых абласцях Украіны

Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Сербіі.

Першая з 1941 года масавая мабілізацыя і пагроза выкарыстання ядзернай зброі выклікаюць неразуменне нават у нешматлікіх квазі-хаўруснікаў Расеі ў Еўропе.

Сербія, якая раней адмовілася далучацца да санкцый супраць Расеі, не прызнае «рэферэндумы» аб анэксіі акупаваных украінскіх тэрыторый. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў у нядзелю кіраўнік МЗС Сербіі Нікола Селаковіч, які вярнуўся ў Бялград з Генеральнай асамблеі ААН.

«Рэспубліка Сербія ў адпаведнасці са Статутам ААН, а таксама ў адпаведнасці з агульнапрынятымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права не можа прыняць вынікі рэферэндуму ва ўкраінскіх рэгіёнах», - заявіў Селаковіч.

Ён дадаў, што Сербія «прынцыпова адданая» прынцыпам міжнароднага права і Статуту ААН. Акрамя таго, прызнанне галасавання «цалкам супярэчыла б дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам і было б цалкам супрацьлеглым нашай нацыянальнай палітыцы захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту і прыхільнасці прынцыпу нязменнасці межаў», падкрэсліў Селаковіч.

Паспешна запушчаныя пасля серыі параз войска ў Харкаўскай вобласці, пасля якіх над расейскім войскам навісла пагроза каскаднага падзення фронту, «рэферэндумы» ў «ДНР», «ЛНР», а таксама на захопленых тэрыторыях Запарожскай і Херсонскай абласцей павінны закончыцца 27 верасня.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках