28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дагестане ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць мабілізацыі

19
У Дагестане ўспыхнулі масавыя пратэсты супраць мабілізацыі

Пратэстуюць у гарадах і сёлах.

Жыхары гарадоў і вёсак Дагестана арганізавалі стыхійныя мітынгі супраць мабілізацыі. У мясцовым тэлеграм-канале абвясцілі, што людзі гатовыя «зрабіць майдан» і не разыдуцца, пакуль прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін асабіста не скасуе мабілізацыю ўсяго Каўказа.

«Мы выйшлі за праўду і Алах нас выпрабоўвае сённяшнім днём!!! Або праз такое трэба прайсці, альбо атрымаць груз 200 са сваім дзіцем!!!» - пішуць там.

Пратэстоўцы ў Махачкале скандуюць антываенныя лозунгі і адбіваюць затрыманых у паліцыянтаў. На месца прыехала Расгвардыя - супрацоўнікі акружаюць мітынгоўцаў.

Тым часам жыхары вёскі Эндзірэй перакрылі федэральную трасу Хасавюрт-Махачкала. Сілавікі разганяюць пратэстоўцаў, страляючы ў паветра.

Кіраўнік Дагестана Сяргей Мелікаў следам за іншымі губернатарамі прызнаў, што пасля аб'яўлення мабілізацыі ў рэгіёне «адбываліся памылкі», і на службу набіралі тых, хто не адпавядаў заяўленым крытэрам уладаў. Мелікаў усклаў віну на саміх грамадзян, заявіўшы, што яны «несвоечасова апавясцілі вайсковыя камісарыяты пра абставіны, якія даюць адтэрміноўку».

Сярод расейскіх рэгіёнаў Дагестан з'яўляецца лідарам у колькасці загінулых добраахвотнікаў з пачатку вайны ва Украіне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках