29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кінатэатр у Казахстане дае начлег уцекачам з Расеі

16
Кінатэатр у Казахстане дае начлег уцекачам з Расеі

Месцы ў гатэлях практычна скончыліся.

Кіраўніцтва кінатэатра CinemaPark ва Уральску ў Казахстане запрасіла расейцаў, якія не могуць знайсці жыллё, прыйсці на начлег да іх у кіназалы, паведамляе выданне Kazakh24.info.

Дырэктар кінатэатра сказаў, што праз наплыў расейскіх грамадзян, якія спрабуюць пазбегнуць мабілізацыі, месцы ў гатэлях горада практычна скончыліся, а кошты здымнага жылля выраслі ў разы, і ён гатовы даць прыезджым магчымасць пераначаваць у залах кінатэатра.

Горад Уральск на паўночным захадзе Казахстана знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці да мяжы з Расеяй. Пасля абвяшчэння 21 верасня частковай мабілізацыі насельніцтва для адпраўкі на вайну ва Украіне многія жыхары Расеі палічылі за найлепшае пакінуць краіну. Адной з дзяржаў, у якія яны пераязджаюць, стаў Казахстан, куды расейцы могуць уехаць без візы.

Раней СМІ паведамлялі аб тым, што на памежных пунктах краін, якія мяжуюць з Расеяй, стаяць шматкіламетровыя чэргі з ахвотных пазбегнуць мабілізацыі. На фоне масавага прыезду ў Казахстан расейцаў адзначаецца дэфіцыт жылля ў арэнду і падвышэнне арэндных коштаў таго жылля, што пакуль даступнае.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках