19 красавiка 2024, Пятніца, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пляменніка Нурсултана Назарбаева прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі

6
Пляменніка Нурсултана Назарбаева прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі

Ён уваходзіў у спіс самых уплывовых бізнэсоўцаў Казахстана.

Пляменнік Нурсултана Назарбаева Кайрат Сатыбалды прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі сярэдняй бяспекі, піша «Радио Азаттык».

Суд горада Астаны 26 верасня асудзіў Кайрата Сатыбалды паводле абвінавачання ў крадзяжы ў асабліва значнай суме ў АТ «Казахтэлекам» і АТ «ЦТС». Яму былі выстаўленыя абвінавачанні паводле артыкулаў «Прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману або злоўжывання даверам» і «Прысваенне або растрата, гэта значыць, крадзеж чужой маёмасці, даручанай вінаватаму».

Таксама паводле выраку суда Сатыбалды нельга займаць пасады на дзяржаўнай службе тэрмінам на 10 гадоў.

Раней пракурор прасіў суд прызначыць Сатыбалды шэсць гадоў пазбаўлення волі. Таксама ён намагаў на тым, каб пазбавіць яго ордэнаў «Курмет» і «Парасат».

У судзе пляменнік Назарбаева заявіў, што падтрымлівае працэсуальную дамову і «ўсё, што агучыў пракурор».

Паводле версіі Forbes Kazakhstan, Сатыбалда ўваходзіў у спіс самых уплывовых бізнэсоўцаў Казахстана.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках