23 красавiка 2024, aўторак, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея мабілізавала 60 тысяч чалавек у акупаваным Крыме

34
Расея мабілізавала 60 тысяч чалавек у акупаваным Крыме

Гэта пятая частка ад колькасці людзей, якіх афіцыйна жадаюць заклікаць.

Крымска-татарскі Рэсурсны Цэнтр паведамляе, што ў часова акупаваным Крыме расейцы раздаюць позвы ў раёнах кампактнага пражывання крымскіх татараў. Прэс-служба ГА на сваёй старонцы ў Facebook адзначае, што акупанты ўжо мабілізавалі 60 тысяч жыхароў паўвострава, паведамляе zn.ua.

«Мабілізаваных адвезлі на вучобу на палігоны ў пасёлкі Перавальнае і Казацкую Бухту ў г. Севастопаль», - гаворыцца ў паведамленні.

Там нагадваюць, што паводле правіл позвы павінны раздаваць толькі ваеннаабавязаным, якія знаходзяцца ў запасе да 35 гадоў і тым, хто быў старшынамі і сяржантамі. Але насамрэч «позвы даюць і тым, хто служыў за Украінай, і нават 53-гадовым адстаўным. Стаяць аўто Расгвардыі і прама на вуліцы выдаюць позвы ўсім запар».

Нагадаем, прадстаўнікі «Крым SOS» паведамляюць, што ў Крыме 90% позваў уручаюць крымскім татарам, праз што яны вымушаныя выязджаць у Грузію, Казахстан, Арменію і Беларусь. У арганізацыі папярэджваюць, што сітуацыя на паўвостраве можа ператварыцца ў генацыд.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках