7 снежня 2022, Серада, 22:02
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін з найбуйнейшых банкаў Таджыкістана спыніў абслугоўванне картак «Мір»

4
Адзін з найбуйнейшых банкаў Таджыкістана спыніў абслугоўванне картак «Мір»

Карты не абслугоўваюць ні ў банкаматах, ні ў РОS-тэрміналах.

Таджыкістанскі «Душанбэ Сіці Банк» прыпыніў абслугоўванне картак «Мір». У крэдытнай арганізацыі паведамілі пра тэхнічныя непаладкі ў працы расейскай плацежнай сістэмы, піша «Прайм» са спасылкай на прэс-рэліз кампаніі.

Непаладкі ўзніклі 24 верасня. Цяпер карты не абслугоўваюць ні ў банкаматах, ні ў РОS-тэрміналах. «Душанбэ Сіці Банк» – адзін з двух банкаў у Таджыкістане, які працуе з сістэмай «Мір». Другі – «Ашчадбанк Таджыкістан».

24 верасня «Коммерсантъ» пісаў, што расейская плацежная сістэма «Мір» зазнала маштабны DDoS-напад. Паводле звестак газеты, учынілі атаку ўкраінскія хакеры. Іх мэтай была перазагрузка сістэмы і збой у абслугоўванні картаў. Хакеры, сярод іншага, генеравалі трафік на сістэмы, выкарыстоўваючы браўзары і DDoS-інструменты.

З 23 верасня абслугоўванне расейскіх банкаўскіх картак «Мір» прыпыніў Узбекістан. Раней пра гэта ж абвясцілі банкі Турцыі İş Bankası і DenizBank. Таксама перасталі прымаць карты «Мір» у Народным банку Казахстана («Халык банк»), у в'етнамскім BIDV і ў Арменіі.

Адмовы ад супрацоўніцтва пайшлі пасля папярэджання ЗША, што за працу з расейскай Нацыянальнай сістэмай плацежных картаў (НСПК, аператар «Міру») могуць ісці ўслед санкцыі. Там растлумачылі, што «Мір» можа ўжывацца для транзакцый з удзелам падсанкцыйных асобаў, і адказнасць за гэта кладзецца на структуры, якія дазваляюць выкарыстоўваць яе за межамі Расеі. Сама НСПК не патрапіла пад якія-небудзь абмежаванні, але ў чорны спіс уключылі яе гендырэктара Уладзіміра Комлева.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».