Расейскія сілавікі прыгналі бронетранспарцёр да мяжы з Грузіяй
13- 26.09.2022, 18:33
- 17,054

У ФСБ расказалі, навошта.
Каля расейскага кантрольна-прапускнога пункта «Верхні Ларс» на мяжы з Грузіяй, куды пасля абвяшчэння мабілізацыі спрабуюць выехаць расейцы, з'явіўся бронетранспарцёр. Ягонае фота размешчанае ў Telegrаm SOTA.
На баявой тэхніцы знаходзяцца ўзброеныя аўтаматамі вайскоўцы.
У ФСБ, часткай якой з'яўляецца памежная служба Расеі, агенцтву РБК патлумачылі, што БТР накіроўваецца да «Верхняга Ларса» «не для выстаўлення блокпаста», а, «груба кажучы», у якасці рэзерву – «на ўсялякі непрадбачаны выпадак, калі рэзервісты захочуць прарваць пункт пропуску і без афармлення якіх-небудзь памежных фармальнасцяў пакінуць краіну».