28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Рагозіну знайшлі «месца» на акупаваных тэрыторыях Украіны

18
СМІ: Рагозіну знайшлі «месца» на акупаваных тэрыторыях Украіны
ДЗМІТРЫЙ РАГОЗІН

Стала вядома пра новыя планы Крамля пасля «рэферэндумаў».

Улады Расеі разглядаюць магчымасць стварыць новую федэральную акругу – Крымскую. У яе склад увойдуць Крымскі паўвостраў, і акупаваныя Луганская, Данецкая, Запарожская і Херсонская вобласці.

Пра гэта расказаў суразмоўца ў Радзе Федэрацыі РФ і блізкая да ўрада Крыма крыніца, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскае выданне «Ведамасці».

Узначаліць новую акругу можа былы гендырэктар «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін. Пастанова датычна Рагозіна будзе прынятая ў найбліжэйшы час, і яна з вялікай верагоднасцю будзе станоўчай.

«Там вялікі фронт працы, так што гэта цалкам магчыма. Беручы да ўвагі, што яго да гэтага часу не прызначылі на федэральную пасаду, ёсць верагоднасць, што яму знойдуць працу там», – паведаміла крыніца выдання.

Нагадаем, што 23–27 верасня захопнікі праводзяць «рэферэндумы» на часова акупаваных тэрыторыях Луганскай, Данецкай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.

Украіна патрабуе тэрмінова склікаць паседжанне Рады бяспекі ААН датычна «рэферэндумаў», якія Расея спрабуе праводзіць на часова акупаваных тэрыторыях.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках