25 красавiка 2024, Чацвер, 15:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гнаны алігарх Гуцырыеў спыніў дабрачыннасць у Беларусі

5
Гнаны алігарх Гуцырыеў спыніў дабрачыннасць у Беларусі
ФОТА: ТАСС

Сябар Лукашэнкі максімальна дыстанцуецца ад нашай краіны.

Як высветліў Office Life, у Беларусі спыніў працу і ліквідаваны Мясцовы дабрачынны фонд "Сафмар". Ягоным заснавальнікам з 2018 года з'яўляўся расейскі Дабрачынны фонд "Сафмар", які трапіў пад санкцыі расейскага алігарха, сябра Лукашэнкі Міхаіла Гуцырыева.

У сярэдзіне верасня арганізацыя, якая была зарэгістраваная ў аграгарадку Шаршуны, была выкрасленая з адзінага дзяржрэгістра суб'ектаў гаспадарання Беларусі.

Як і мацярынская структура, беларускі фонд займаўся падтрымкай праектаў у адукацыі, спорце, ахове здароўя. У 2020 годзе, напрыклад, ён прафінансаваў будаўніцтва праваслаўнага храма ў аграгарадку Новая Гута ў Гомельскім раёне. На той момант у штаце арганізацыі працавалі тры чалавекі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках