25 красавiка 2024, Чацвер, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэргі, цісканіна і бойкі: новыя кадры масавых уцёкаў расейцаў у Грузію

32
Чэргі, цісканіна і бойкі: новыя кадры масавых уцёкаў расейцаў у Грузію

Тысячы аўтамабіляў стаяць адзін за адным і амаль не рухаюцца.

Грамадзяне РФ утварылі на мяжы з Грузіяй вялізныя чэргі. Тысячы аўто стаяць адзін за адным і амаль не рухаюцца. Чакаць даводзіцца па некалькі дзён.

Пра гэта паведамляе Цэнзор.НЕТ.

Грузія - самы папулярны кірунак для выезду расейцаў.

Паводле афіцыйных звестак расейскай мытні, у чарзе стаяць 2,5 тысячы аўтамабіляў. Мясцовыя ўлады прыводзяць больш высокія адзнакі - больш за 3,5 тысячы машын. На некаторых адрэзках аўто стаяць у восем шэрагаў. Пры гэтым у чарзе няма магчымасці набыць ваду, ежу ці зарадзіць тэлефоны.

Мытню па абодва бакі перавялі на ўзмоцнены рэжым працы. Мяжу дазволілі пераходзіць пешшу – і праз гэта ўтварылася яшчэ адна чарга. Неўзабаве з'явілася тлумачэнне, што для пераходу мяжы ўсё ж патрэбен транспарт - ровар або самакат.

Частка расейцаў, якія стаміліся сядзець у аўтамабілях, купляюць ровары і пераадольваюць на іх пункт пропуску.

Галоўны рэдактар Цэнзора.НЕТ Юры Бутусаў піша, што чэргі на межах з Грузіяй – прыкмета таго, што крамлёўская прапаганда ўжо не працуе так, як хацелася б Пуціну.

«Цяпер у кожнага дурня, якога Пуцін гоніць на чужую для расейцаў вайну, будзе нейкі знаёмы, які своечасова ўцёк. І, седзячы пад абстрэлам недзе пад Ліманам, кожны мабілізаваны будзе думаць: «Вось жа я дурань, мог жа адкасіць ад гэтага ўсяго», і будзе шукаць спосаб зрабіць сабе даведку ці звальненне і таксама збегчы з вайны», - піша Бутусаў.

У Грузіі ў гэты час раздаюцца заклікі закрыць мяжу для грамадзян РФ. Дэпутатка «Адзінага нацыянальнага руху» Нона Мамулашвілі заявіла, што ўлады нібыта збіраюцца не пускаць у краіну расейцаў, якія па ўзросце могуць патрапіць пад мабілізацыю. Да гэтага ўрад Грузіі неаднаразова заяўляў, што не плануе такія забароны.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках