25 красавiка 2024, Чацвер, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскіх артыстаў масава заклікаюць адправіць на вайну

23
Расейскіх артыстаў масава заклікаюць адправіць на вайну

Пад ударам - так званыя патрыёты.

З наплывам сутыкнуліся расейскія артысты Цімаці, Улад Тапалаў, Алег Газманаў і Філіп Кіркораў. Пераважная большасць каментароў пад нядаўнімі допісамі гэтых зорак - прапановы паехаць ваяваць самім або адправіць у камісарыяты іх дзяцей, распавядае «Верстка».

У Цімаці пад удар трапіла публікацыя з фота, дзе ён занадта вольна пазуе з фірмовымі шклянкамі кавы і з сябрамі і калегамі на канцэрце. Людзі пакінулі 5658 каментароў. Самымі папулярнымі адказамі карыстальнікаў былі такія: «Цімон, гэта фота з прызыўнага ўчастка?» «Дарагі патрыёт, гоў ваяваць!» «Цяпер з'явіцца сторыс у бронекамізэльцы і ў касцы, а затым дзесьці на Мальдывах», «Мабілізацыя кліча, ідзі на вайну!»

Газманава спыталі аб адпраўцы сыноў на вайну пад захопленым допісам аб наведванні спектакля «Матроская цішыня», дзе на відэа мільгаюць і дзеці артыста.

Тапалаву напісалі прапановы адправіцца «абараняць краіну» пад публікацыяй з наборам цытат Рузвельта і Рокі Бальбоа, якія, відаць, павінны былі навесці чытача на прыняцце мабілізацыі.

Філіп Кіркораў атрымаў масу прапаноў паехаць ваяваць пасля допісу з відэа супольнага выступу з Ягорам Крыдам, - каментавалі карыстальнікі першыя кадры са своеасаблівым уборам спевака.

Нагадаем, Цімаці, Газманаў і Кіркораў даўно знакамітыя сваёй ліслівай падтрымкай Уладзіміра Пуціна і дзяржаўнай палітыкі РФ, Тапалаў таксама падтрымаў уварванне ва Украіну.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках