29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Служу тры дні, прызваны з Растоўскай вобласці»

25
«Служу тры дні, прызваны з Растоўскай вобласці»

Байцы 92-й брыгады ўзялі ў палон першага мабілізаванага паблізу Купянска.

У Харкаўскай вобласці паблізу Купянска байцы 92-й брыгады ўзялі ў палон першага ЧМОбіка (рэд. - часткова мабілізаванага).

Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, палонны Аляксей Пашкоў запэўнівае, што знаходзіўся на службе ўсяго тры дні і быў мабілізаваны з Растоўскай вобласці РФ. Праз адсутнасць камандзіраў і забеспячэння пастанавіў падацца ў дызерціры і планаваў перайсці мяжу і вярнуцца ў Расею. Аднак заблукаў і трапіў у палон. Пры сабе палонны меў персанальныя цывільныя і воінскія дакументы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках