28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапала сувязь з Мікалаем Статкевічам

18
Прапала сувязь з Мікалаем Статкевічам
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ

Ад палітвязня больш за месяц няма ніякай інфармацыі.

Марына Адамовіч, жонка асуджанага на 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча распавяла «Радыё Свабода», што больш за месяц не атрымлівае ніякай інфармацыі ад мужа.

За ўвесь час, што ён за кратамі, такое амаль не здаралася. Ранейшыя перапынкі ў перапісцы можна было растлумачыць знаходжаннем у ШІЗА.

«Апошні ліст быў датаваны 22-м жніўня, - распавяла Марына Адамовіч. - Я дакладна ведаю, што ён пісаў мне ў канкрэтныя дні, ведаю пэўныя даты. Але ніводны з гэтых лістоў не дайшоў. Я нічога не ведаю пра Мікалая ўжо больш за месяц, не ведаю, дзе ён і ў якім стане. Ведаю дакладна, што ў адным з лістоў быў новы пазоў для групы з шасці чалавек, у якой судзілі і Мікалая».

Марына Адамовіч кажа, што ў новым судовым пазове Мікалаю Статкевічу і іншым фігурантам ягонай справы выстаўленыя фінансавыя прэтэнзіі на «фантастычную суму». Яе, са слоў Марыны Адамовіч, выставілі Мікалаю Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку і іншым «за дадатковую працу» сілавікоў падчас падзей 2020 года. Пры гэтым і Статкевіч з Ціханоўскім, і іншыя фігуранты справы, былі арыштаваныя задоўга да пачатку пратэстаў.

«Я дакумента не бачыла, таму змест працытаваць не магу, - кажа Марына Адамовіч. - Але я ведаю дакладна, што судовы працэс ужо пачаўся. На мяне была аформленая генеральная даверанасць, я б паводле закона магла прадстаўляць інтарэсы Мікалая на такім працэсе, але вось як ёсць. Гэта новая тактыка інфармацыйнай ізаляцыі».

Са слоў Марыны Адамовіч, гаворка можа ісці нават пра 22 мільёны рублёў, аднак дакладная лічба невядомая. Па чутках, якія даходзяць да жонкі Статкевіча, працэс ідзе ў адным з Гомельскіх судоў.

Перапынак, які цяпер адбываецца ў перапісцы Мікалая Статкевіча з жонкай, не першы. Такое ўжо было, калі палітык пасля пераводу ў Глыбоцкую калонію патрапіў у ШІЗА.

«Пасля таго, як ён з СІЗА выйшаў (з пачатку ліпеня), я фактычна атрымала ад Мікалая толькі два лісты, - кажа Марына Адамовіч. - Перапіска практычна цалкам перарвалася. Ніякай інфармацыі няма. Тэлефанаваць ён таксама не можа, Мікалай жа пакараны. Знаходзіўся ў адзіночцы памерам метр на тры, а яшчэ паралельна ўвесь час трапляе ў ШІЗА».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках