На БЧ бяруць падпіску пра неразгалошванне службовай інфармацыі
48- 27.09.2022, 23:32
- 36,400

Рэжым рыхтуецца да прыёму ваенных эшалонаў з Расеі.
На Беларускай чыгунцы бяруць падпіску аб невыдаванні «службовай інфармацыі канфідэнцыйнага характару», піша тэлеграм-канал «Live. Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».
Да 30 верасня абавязальніцтва павінны падпісаць усе яе супрацоўнікі.
Адпаведны дакумент падпісаны намеснікам кіраўніка Беларускай чыгункі Ігарам Казлоўскім.
Таксама ў аўторак тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў заявіў, што Беларуская чыгунка рыхтуецца да прыёму ваенных цягнікоў з боку Расеі. Адбываецца гэта на фоне вайны ва Украіне. Напярэдадні ў Мінабароны Украіны заявілі, што бяруць да ўвагі ўсе пагрозы з боку Беларусі.

