28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк паказаў нарэзку хлусні Пуціна з інтэрв'ю розных гадоў

39
Падаляк паказаў нарэзку хлусні Пуціна з інтэрв'ю розных гадоў

Ідэальная ілюстрацыя слова «хлусня» ў слоўніку.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін хлусіць «заўсёды, усюды і ва ўсім», заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Відэа, якое пацвярджае ягоныя словы, ён апублікаваў у Twitter.

Паводле ягоных словаў, Пуцін з'яўляецца «ідэальнай ілюстрацыяй слова "хлусня" ў Оксфардскім слоўніку».

«Заўсёды, усюды, ва ўсім. Хтосьці ў свеце хоча прадаўжаць жыць у крывавым вар'яцтве з непрадказальнымі наступствамі? Тады прадаўжайце верыць яму», – напісаў Падаляк.

Дарадца кіраўніка ОП апублікаваў нарэзку з інтэрв'ю Пуціна розных гадоў.

У іх прэзідэнт РФ спачатку гаварыў, што Крым не з'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй, а Расея «даўно прызнала межы сённяшняй Украіны», пазней сцвярджаў, што падчас анэксіі паўвострава нібыта не было расейскіх вайскоўцаў, толькі «сілы мясцовай самаабароны», потым казаў, што расейскія салдаты ўсталі «за спінай самаабароны Крыма», і ў выніку прызнаваў, што «вядома, нашы ўзброеныя сілы блакавалі Узброеныя сілы Украіны ў Крыме».

Таксама Пуцін заклікаў «не верыць тым, хто крычыць, што за Крымам пойдуць іншыя рэгіёны», запэўніваў, што РФ «не хоча падзелу Украіны»; сцвярджаў, што для «спецыяльнай ваеннай аперацыі» не будуць набірацца рэзервісты з запасу, і г.д.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках