МЗС Балгарыі заклікала сваіх грамадзянаў тэрмінова пакінуць Расею
5- 27.09.2022, 21:38
- 11,134
Установа патлумачыла гэта «ўскладненай абстаноўкай».
Міністэрства замежных справаў Балгарыі папрасіла сваіх грамадзянаў пакінуць Расею. Ім рэкамендавалі «разгледзець магчымасць выезду ў найкарацейшыя тэрміны». Установа патлумачыла гэта «ўскладненай абстаноўкай».
Тым, хто застаецца, параілі «выяўляць падвышаную пільнасць, унікаць месцаў масавага збору людзей і ўважліва адсочваць развіццё сітуацыі». Пры неабходнасці балгараў просяць звязацца з амбасадай у Маскве і генеральным консульствам у Санкт-Пецярбургу.
Таксама МЗС Балгарыі заклікала грамадзянаў устрымацца ад паездак у Расею.