19 красавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Выцечка на «Паўночных струменях» была выкліканая выбухамі, а не землятрусам

7
Reuters: Выцечка на «Паўночных струменях» была выкліканая выбухамі, а не землятрусам

Зафіксаваныя тры выцечкі.

Выцечка на газаправодах «Паўночны струмень – 1» і «Паўночны струмень – 2» стала вынікам падводных выбухаў.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву сейсмолага Швэдскай нацыянальнай сейсмічнай сеткі Б'ёрна Лунда.

Паводле ягоных словаў, сейсмічная актыўнасць, якая была выяўленая ў раёне выцечкі газу ў трубаправодах, была выкліканая выбухамі, якія адбыліся ў вадзе, а не ў пародзе пад марскім дном.

Пры гэтым прэм'ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксэн заявіла, што нельга выключаць верагоднасць сабатажу.

«Мы гаворым пра тры выцечкі з некаторай адлегласцю паміж імі, і таму цяжка ўявіць, што гэта супадзенне», – адзначыла кіраўніца дацкага ўраду.

Міністр нафты і энэргетыкі Нарвегіі Тэр'е Аасланд таксама пагадзіўся з тым, што прычынай выцечкі мог стаць сабатаж.

«Зыходзячы з інфармацыі, якую мы бачылі да гэтага часу, шмат што паказвае на акты сабатажу», – заявіў ён.

Паводле ягоных словаў, урад Нарвегіі ў аўторак, 27 верасня, прыняў пастанову павысіць гатоўнасць да надзвычайных сітуацый у дачыненні да інфраструктуры, наземных і марскіх установак на нарвежскім кантынентальным шэльфе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках