20 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія войскі апынуліся за пяць кіламетраў ад Данецка

6
Украінскія войскі апынуліся за пяць кіламетраў ад Данецка

Ваенны эксперт расказаў, калі будзе вызвалены горад.

Увесь данецкі фронт знаходзіцца ў вялікай напрузе, паколькі расейскія вайскоўцы спрабуюць выбіць УСУ з займаных пазіцый і акупаваць усю вобласць.

Пра гэта ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан расказаў у эфіры «Апостраф TV».

Паводле ягоных словаў, вядуцца вельмі цяжкія баі пад Данецкам. Гэта – Мар'інка, Краснагораўка, Пяскі, Аўдзееўка. У раёне Бахмута таксама ідзе бітва ад Горлаўкі на поўдні да Северска на поўначы.

«Мы ў рэжыме актыўнай абароны стрымліваем наступ ворага, з дапамогай 155-мм артылерыі, HIMARS і нават авіяцыі, якая пачала туды збірацца, працуючы ракетамі HARM і выбіваючы СПА ворага», – кажа ваенны эксперт.

На думку палкоўніка запасу, пасля таго, як Данбас будзе абаронены ад СПА ворага, туды зойдзе авіяцыя, дапаможа ўкраінскім войскам, і да канца года УСУ павінны вызваліць Данецкую вобласць да межаў 1991 года.

«А зайсці ў Данецк можна літаральна цягам дзён і тыдняў. Да Данецка 5-7 кіламетраў, і калі будзе прынятая пастанова, выкананыя пэўныя манеўры, назбіраныя сілы і сродкі, то можна ўжо гаварыць пра тое, што найбліжэйшым часам будуць баі ў самім Данецку ў межах горада», – мяркуе Раман Світан.

Ён дадаў, што адна з прычынаў, чаму ў такой спешцы быў выдадзены загад пра мабілізацыю ў Расеі, гэта закрыццё праломаў на Данецкім кірунку, бо ўкраінскія войскі ўжо цяпер могуць зайсці ў Данецк, прынамсі пачаць рух у бок горада.

«Таму першыя партыі новых “мобікаў” будуць накіраваныя менавіта ў Данецк і раён Лісічанска», – дадаў ваенны эксперт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках