29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідарка партыі, якая перамагла ў Італіі, запэўніла Кіеў у падтрымцы

4
Лідарка партыі, якая перамагла ў Італіі, запэўніла Кіеў у падтрымцы
ДЖОРДЖА МЕЛОНІ
ФОТА: REUTERS

Джорджа Мелоні звярнулася да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Лідарка партыі «Браты Італіі», якая перамагла на пазачарговых парламенцкіх выбарах у Італіі, Джорджа Мелоні запэўніла Украіну ў «прыхільнасці падтрымцы справы свабоды ўкраінскага народа». Пра гэта яна напісала на сваёй Twitter-старонцы ў аўторак, 28 верасня, паведамляе dw.com.

«Паважаны прэзідэнт Зяленскі, вы ведаеце, што можаце спадзявацца на нашую дакладную падтрымку справы свабоды ўкраінскага народа. Будзьце моцнымі і захоўвайце непахісную веру», – адказала Мелоні на віншаванне з перамогай ад прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Віншуем Джорджу Мелоні і яе партыю з перамогай на выбарах. Мы шануем нязменную падтрымку Італіі Украіны ў барацьбе з расейскай агрэсіяй. Мы спадзяемся на плённае супрацоўніцтва з новым урадам Італіі», – напісаў Зяленскі.

У Італіі перамагла кааліцыя правых сілаў

Паводле вынікаў нечарговых парламенцкіх выбараў у Італіі перамогу атрымала кааліцыя правых сілаў. Паводле папярэдніх звестак, партыя «Браты Італіі» Мелоні атрымала больш за 26 адсоткаў галасоў выбарнікаў, яшчэ блізу 18 адсоткаў набралі іншыя партыі кааліцыі. «Дэмакратычная партыя» набрала менш за 20 адсоткаў галасоў, а «Рух пяці зорак» блізу 15 адсоткаў.

Пасля выбараў за галоўную фаварытку на пасаду прэм'ер-міністра краіны ўважаецца Мелоні, паколькі яе партыя набрала больш за ўсіх галасоў сярод правых сілаў, якія здолелі дамовіцца пра стварэнне кааліцыі.

Падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі яна неаднаразова падкрэслівала, што не плануе мяняць палітыку Італіі ў дачыненні да Украіны і Расеі, нагадвае агенцтва dpa. Двух іншых лідараў правай кааліцыі былога міністра ўнутраных справаў Матэа Сальвіні і экс-прэм'ера Італіі Сільвіа Берлусконі неаднаразова папракалі ў цесных сувязях з Крамлём.

Пасля ўварвання Расеі ва Украіну Сальвіні заявіў пра змяненне свайго стаўлення да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. «Маё меркаванне пра Пуціна змянілася праз вайну. Бо калі чалавек пачынае бамбіць, пасылае танкі, урываецца ў чужую краіну, гэта ўжо зусім іншая рэч», – сказаў Сальвіні ў інтэрв'ю Bloomberg за тыдзень да выбараў.

Берлусконі за некалькі дзён да выбараў таксама заявіў, што «агрэсія супраць Украіны неапраўданая і непрымальная, пазіцыя партыі «Наперад, Італія» выразная. Мы заўсёды будзем з ЕЗ і NATO».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках