29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія войскі патрапілі ў «кацёл» у Лімане

11
Расейскія войскі патрапілі ў «кацёл» у Лімане

Украінскія вайскоўцы прарвалі фронт 20-й агульнавайсковай арміі РФ.

Расейская акупацыйная армія патрапіла ў аператыўнае акружэнне (кацёл) у горадзе Ліман Данецкай вобласці. Спрабуючы выправіць сітуацыю камандаванне РФ перакідае на гэты кірунак усе магчымыя падмацаванні.

У той самы час расейскія прапагандысты паскардзіліся, што ўкраінскія вайскоўцы прарвалі фронт 20-й агульнавайсковай арміі УС РФ. Апублікаваную расСМІ інфармацыю прааналізаваў журналіст Юры Бутусаў у сябе ў Facebook.

Паводле ягоных словаў, выхад Узброеных сілаў Украіны на Неўскае Луганскай вобласці і Церны ў Данецкай будзе азначаць перакрыцце апошніх шляхоў забеспячэння расейскіх акупантаў. Таксама Бутусаў адзначыў, што апублікаваная інфармацыя прапагандыстаў сведчыць, што ўкраінскае войска «запячатае кацёл» і ажыццявіць поўны разгром ліманска-ямпольскай групоўкі ворага.

Бутусаў падкрэсліў, што нягледзячы на відавочную пагрозу, расейскае камандаванне прадаўжае ўтрымліваць Ліман і Ямполь. Аднак ён канстатаваў, што канфігурацыя фронту для ворага вельмі невыгодная для абароны і доўга трымаць такі фронт акупанты не змогуць.

«Разам з тым нельга недаацэньваць ворага, кіравальнасць групоўкі захоўваецца, вораг па-ранейшаму пераўзыходзіць нас у цяжкіх узбраеннях і боепрыпасах. Баі ідуць цяжкія», – адзначыў журналіст.

Спрабуючы ўтрымаць пазіцыі ў Лімане войскі РФ перакідваюць усе магчымыя падмацаванні. У тым ліку байцы УСУ захапілі дакументы вайскоўцаў са складу 201-й ваеннай базы ў Таджыкістане, розных рэгіянальных і нацыянальных падраздзяленняў, шэраг батальёнаў БАРС.

Таксама расейскае камандаванне адпраўляе ў «кацёл» мабілізаваных.

«Маршавыя папаўненні мабілізаваных накіраваныя для папаўнення 144-й і 3-й мотастралковых дывізій у гэтым раёне. Таксама тут выкарыстоўваюцца 61-я брыгада марской пяхоты, часткі ПДВ», – паведаміў Бутусаў.

Паводле ягоных словаў, украінскія вайскоўцы выйшлі да Крамянной, і пасля нанясення паразы ліманска-ямпольскай групоўцы ворагу давядзецца бегчы ажно да трасы Р66 Сватава – Крэмень.

Акрамя таго, Бутусаў апублікаваў мапу з сітуацыяй вакол Лімана. Ён дадаў, што на паўночным адрэзку фронту ўкраінскія войскі перайшлі Аскол, і паступова рухаюцца наперад на поўнач ад Сватава. Гэта ў сваю чаргу сведчыць пра неўнікнёныя баі за Сватава і Крамянную ў недалёкай перспектыве.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках