25 красавiка 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціну паставілі ўльтыматум

20
Пуціну паставілі ўльтыматум

Індыя і Кітай далі кіраўніку Крамля «крайнія тэрміны» для заканчэння вайны.

Індыя і Кітай на саміце ШАС паставілі ўльтыматум расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну наконт вайны ва Украіне.

Ваенны эксперт Алег Жданаў у інтэрв'ю «24 каналу» расказаў, што Захад да гэтага часу просіць Украіну не наносіць удары па тэрыторыі Расеі і пакуль не дае дальнабойнае ўзбраенне на 200–300 кіламетраў. Хоць гэта дапамагло б сур'ёзна ўскладніць жыццё расейскім акупантам.

«Калі раней амерыканцы не хацелі справакаваць поўную мабілізацыю, цяпер гэта адбылося. Гэта ж колькі жыццяў можна выратаваць! Але, на жаль, тут кан'юнктура міжнароднай палітыкі залежыць не ад нас. Нашы партнёры на сёння не гатовыя, каб мы вялі агонь па Расеі», – адзначыў Жданаў.

Эксперт расказаў, што з некаторых чутак, прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі заявіў Пуціну на саміце ШАС, што дыктатар пачаў вайну не ў той час і не ў тым месцы, а ў цэлым гэта перашкаджае развіццю.

Таксама, паводле словаў Жданава, была інфармацыя, што і Кітай, і Індыя паставілі расейскаму дыктатару ўльтыматум, каб да саміту G20 на Балі ў лістападзе ён скончыў вайну.

«Ён гэта інтэрпрэтаваў па-свойму. І пачаў эскалацыю, каб хутчэй скончыць. Таму мы і бачым мабілізацыю, размовы пра ядзерны ўдар», – адзначыў Жданаў.

Раней стала вядома, што прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі прысароміў кіраўніка Крамля Уладзіміра Пуціна за вайну супраць Украіны. Кіраўніку расейскай дзяржавы нібыта стала сорамна і ён заявіў пра, маўляў, гатоўнасць да міру з Кіевам.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках