25 красавiка 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ патрапілі ў акружэнне пры спробе адбіць Купянск

5
Войскі РФ патрапілі ў акружэнне пры спробе адбіць Купянск

Ліквідаваныя дзясяткі захопнікаў.

Расейскія акупацыйныя войскі распачалі спробу зноў зайсці ў горад Купянск Харкаўскай вобласці. Адбіць населены пункт ва Узброеных сілаў спрабавалі падраздзяленні 200-й асобнай мотастралковай брыгады УС РФ.

У выніку вораг пацярпеў паразу і адступіў. Пра гэта ў Telegram паведаміў журналіст Раман Цымбалюк.

Паводле ягоных словаў, варожыя падраздзяленні, якія спрабавалі адбіць Купянск, былі акружаныя і часткова разбітыя ўкраінскімі вайскоўцамі.

Расейскія акупанты страцілі блізу 40 чалавек – 30 забітымі і яшчэ 10 параненымі. Пацярпеў, у тым ліку, камандзір роты.

Таксама падчас спробы наступу расейскае акупацыйнае войска страціла 7 адзінак браняванай тэхнікі.

«Падчас спробаў адбіць Купянск (Харкаўская вобласць) падраздзяленні 200 асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 08275, Печанга) былі акружаныя і часткова разбітыя. Страты склалі: блізу 30 – забітыя (дзве штурмавыя групы); 10 – параненыя (у тым ліку камандзір роты) і падбіта блізу 7 адзінак браняванай тэхнікі», – паведаміў Цымбалюк.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках