24 красавiка 2024, Серада, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы – расейцам: Лепш рызыкнуць адзін раз, чым усё жыццё падпарадкоўвацца вар'яту

10
Украінцы – расейцам: Лепш рызыкнуць адзін раз, чым усё жыццё падпарадкоўвацца вар'яту

Самы час адкрыць «другі фронт».

Абвяшчэнне частковай мабілізацыі ў Расеі прывяло да масавых уцёкаў мужчынаў мабілізацыйнага ўзросту з краіны. У некаторых рэгіёнах Расейскай Федэрацыі ўспыхнулі пратэсты.

Тым часам украінцы гатовыя сустракаць ворага, які прыйдзе на іх тэрыторыю.

Сайт Charter97.org паглядзеў, якія каментары пакідаюць украінцы на YouTube пад відэа, звязанымі з мабілізацыяй.

«Расейцы самі выгадавалі гэтага цмока, які цяпер адпраўляе іх дзяцей на смерць. Жах. Бегалі з гэтай літарай паўгода, падтрымлівалі эгрэгар вайны. Яна прыйшла да іх дадому. Усё, што гадуеш, расце. І цяпер і радыя б саскочыць з гэтай тэмы, ды не могуць. Эгрэгар вырас, цяпер іх саміх засмоктвае туды. А дастаткова ж калісьці было сказаць "не". І цяпер трэба настойваць на заканчэнні мабілізацыі».

«Выходзіць трэба. Але трэба быць крыху больш агрэсіўным, бярыце прыклад з дагестанцаў. Калі цябе б'юць – бі ў адказ. Калі бачыш, як суседа цягнуць у аўтазак, – умяшайся і паспрабуй спыніць беззаконне. Не забывайцеся, што вас значна больш, чым гэтых дэпутатаў-алігархаў».

«Сто з лішнім мільёнаў расейцаў гуляюць у адной вялікай пясочніцы, якой камандуе адзін паўдурак. Жахліва хочацца даглядзець гульню да моманту, калі яны пераб’юцца. Прыйдзе выхавальнік і надае ім плескачоў. Але ўвогуле гэта не смешна, а брыдка».

«Калі ўкраінцам не падабалася ўлада, яны выйшлі на Майдан. Калі ўлады не адрэагавалі, выйшла яшчэ больш людзей. Калі б тады Пуцін не ўмяшаўся, не забіў нашу сотню і не забраў Януковіча, то ўкраінцы дамагліся б свайго. У гэтым розніца народаў – некаторыя бягуць да ўрадавага будынка, некаторыя ўцякаюць, абы выратаваць сябе».

«Лепш рызыкнуць адзін раз, чым потым усё жыццё падпарадкоўвацца вар'яту».

«Пакуль народ спаў і верыў хлусні ўрада, высветлілася, што гэты ўрад пабудаваў таталітарны рэжым, у якім у людзей няма ніякіх правоў, ёсць толькі абавязкі. Спачатку абабралі людзей матэрыяльна, цяпер дабраліся і да асабістай свабоды людзей».

«Чаму расейцы гатовыя аддаваць свае жыцці за амбіцыі аднаго злачынцы?»

«У краіне ў мірны час двухмільённае войска (мянты, “Расгвардыя” і вайскоўцы) атрымлівала датэрміновыя званні, халяўныя кватэры, раннюю пенсію, надбаўкі за выслугу гадоў, бясплатнае медабслугоўванне. Але пачалася вайна і высветлілася, што ваяваць няма каму. Сплачваць за ўсё будуць цывільныя асобы».

«Каб да іх дайшло, патрэбная была мабілізацыя. Не маглі раней? Трэба на мітынгах патрабаваць, каб на вайну ехалі паліцыянты, тады і яны стануць відушчымі».

«Расейцы супраць мабілізацыі, але ніяк не супраць вайны. Не было мабілізацыі, усе спакойна сядзелі і назіралі, як гінуць людзі».

«Яны Украіну не змаглі сваёй прафесійнай арміяй перамагчы, а цяпер мобікамі будуць супраць NATOўскіх стандартаў ваяваць. Смешна».

«Навошта некуды ехаць? Ужо лепш па паліцаях, ваенкамах і АМАПе страляць, абараняючы сваю свабоду і свабоду блізкіх. Гэта прынамсі годна!»

«Было б выдатна, каб расейскія ваякі павярнулі свае танкі – і гайда дадому выхоўваць Вавана, як трэба правільна жыць і думаць. Вам трэба ў сябе дома, у Расеі наводзіць парадак. Заадно і сваякоў падстрахавалі, і сябе рэабілітавалі ў вачах грамадства».

«Вайскоўцы павінны паставіць тлустую кропку, пакуль не зайшло ўсё вельмі глыбока. Бо яны ўсё самі разумеюць, іншага шляху няма».

«Калі Расея перастане ваяваць – не будзе вайны. Калі Украіна перастане ваяваць – не будзе Украіны».

«У савецкім войску ваявалі ўсе рэспублікі, украінцы ў тым ліку, а не адны расейцы. А на што здольныя адны расейцы мы цяпер бачым на полі бою ва Украіне».

«Вайна – гэта спосаб багатых людзей абараніць свае інтарэсы, пасылаючы дзяцей сярэдняга і беднага класаў на смерць».

«Падчас чачэнскай вайны генерал Лебедзь казаў: “Дайце мне набраць роту з дзяцей эліты – і вайна праз дзень скончыцца”».

«Калі ашуканцы вам прынясуць натарыяльна завераную паперку, што ваша кватэра ўчора стала не вашай, вы пагодзіцеся і сыдзеце з дому? Наўрад ці. Вось і мы не аддамо сваіх тэрыторый».

«Частка пузатых хворых мужыкоў ужо пад канвоем скіравалася затыкаць дзіркі на фронце. Паступова тэхніка і боепрыпасы заканчваюцца, а ўкраінская армія ўвесь час становіцца мацнейшай. Самы час адкрыць 2-і фронт».

«Уся рэч у непрафесіяналізме, няма прафесіяналаў у Расеі ні сярод вайскоўцаў, ні сярод палітыкаў, ні сярод гаспадарнікаў. Толькі банда зладзеяў, якія пражралі спадчыну СССР. А ў зладзеяў і бандытаў лёс адзін – іх усіх калі-небудзь заб’юць або пасадзяць».

«Мацвіенка казала, што расейцы пабягуць у ваенкаматы ўслед за ёй. Яны і пабеглі. Але ці туды?»

«Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю для войска РФ. Украіна – частковую дэмабілізацыю, але таксама для войска РФ».

«Калі б мяне прымушалі ваяваць на чужой тэрыторыі, то я аддаў бы перавагу турме. Там хоць жывы застанешся».

«Падчас вайны палітыкі даюць патроны, багатыя даюць ежу, а бедныя сваіх дзяцей. Калі вайна заканчваецца, палітыкі падбіраюць рэшткі патронаў і паціскаюць адзін аднаму рукі, багатыя паднімаюць кошты на прадукцыю, а бедныя шукаюць магілы сваіх дзяцей».

«Хлопцы, не ўхіляйцеся ад мабілізацыі, прайдзіце курс падрыхтоўкі, а пасля перакідкі ва Украіну адразу звяртайцеся да кіраўніцтва краіны і да ААН аб вашай абароне. Паглядзім, які будзе ажыятаж».

«Паглядзела рэпартаж з мястэчка Тара. Дык там такі скандал, слёзы і крыкі пад прызыўным пунктам. І гэта адправілі першую партыю. А што будзе праз 2-3 месяцы, калі гэтыя ўжо ў пакетах вернуцца? Я веру, што бунт цалкам магчымы».

«Мабілізацыя Пуціна – гэта другі фронт. Гэта значыць, Пуцін прыступіў не толькі да знішчэння годных украінцаў, але і моцна ім пагарджаных народаў Расеі», – пішуць украінцы.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках