28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ на Данбасе паўтарылі «ізюмскі» манеўр: Як будуць вызваляць Ліман

4
УСУ на Данбасе паўтарылі «ізюмскі» манеўр: Як будуць вызваляць Ліман

Украінскае камандаванне прыняло пастанову ўзяць акупантаў у «кацёл».

Цяпер ужо відавочна, што Ліман у Краматорскім раёне Данецкай вобласці няма сэнсу "браць у лоб", таму ўкраінскае камандаванне прыняло пастанову ўзяць горад у "кацёл".

Пра гэта ў эфіры "Апостраф TV" расказаў ваенны эксперт, палкоўнік запасу УСУ Раман Світан.

Паводле ягоных словаў, нашы войскі ўжо знаходзяцца на левым беразе Аскола і ўзялі Рэдкадуб на паўночным усходзе Лімана. "Гэта значыць, мы плаўна пачынаем браць Ліман у кальцо", – растлумачыў эксперт.

Пры гэтым з поўдня Ліман падціснуты Северскім Данцом і нашай вельмі магутнай групоўкай, якая вядзе баі ў бок Лісічанска і падціскае Ліман уздоўж дарогі, практычна адзінай, якая звязвае Ліман і Крамянную з Рубежным і далей на Сватава.

Таму выхад на Рэдкадуб – гэта практычна заход у тыл расейскай групоўцы ў Лімане, адзначыў Раман Світан, які не выключае таго, што УСУ паўтораць той самы манеўр, які правялі ў раёне Ізюма, калі пачалі закрываць ізюмскі "кацёл".

Украінскія байцы пайшлі ў Балаклею, але не сталі яе браць, а проста прайшлі па датычнай з поўначы, і далей пайшлі на Купянск. Балаклея засталася глыбока ў тыле, і праз некалькі дзён расейцы самі адтуль сышлі, пакінуўшы тэхніку, – нагадаў тактыку нашай арміі палкоўнік запасу.

Не выключана, што прыкладна той самы манеўр будзе праведзены і з ліманскай групоўкай: Ліман будзе пакінуты ў тыле, акружаны, і ў залежнасці ад каманды, якая паступіць расейскім войскам, або яны выйдуць, або будуць знішчаныя, выказаў меркаванне Раман Світан.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках