20 красавiка 2024, Субота, 7:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Ігар Аліневіч абвясціў галадоўку на знак пратэсту

1
Палітвязень Ігар Аліневіч абвясціў галадоўку на знак пратэсту
ІГАР АЛІНЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Раней ён да такога захаду ніколі не звяртаўся.

Палітвязень анархіст Ігар Аліневіч абвесціў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі турмы, паведаміла ягоная маці. Раней Ігара змясцілі ў СІЗА ў дзень яго нараджэння 24 верасня.

«З 20 верасня на знак пратэсту супраць дзеянняў адміністрацыі турмы ён перастаў прымаць ежу. Патрабаванні ягоныя цалкам канкрэтныя, гарантаваныя законам, у тым ліку тое, што скаргі яго не адпраўляюцца на месца прызначэння», – напісала маці Ігара Валянціна Аліневіч у «Фэйсбуку».

Яна адзначыла, што ў сувязі з разуменнем таго, што «ў краіне не да законаў», «напэўна, у Ігара проста не было іншага выйсця».

«Ніколі раней Ігар не звяртаўся да гэтага крайняга захаду і быў супраць яго. Цалкам уяўляе ўсе наступствы. Добра ведаючы цэласнасць ягонай натуры і нешматслоўнасць, вельмі трывожна.

P.S. Адміністрацыя турмы не заўважае гэтага», – напісала жанчына.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках