28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзмацнілі контрнаступ на паўночным усходзе і прасоўваюцца па двух кірунках

1
УСУ ўзмацнілі контрнаступ на паўночным усходзе і прасоўваюцца па двух кірунках

Звесткі брытанскай выведкі.

За апошнія некалькі дзён Украіна ўзмацніла наступальную аперацыю на паўночным усходзе краіны. Падраздзяленні павольна прасоўваюцца па восях на ўсход ад лініі рэк Аскол і Северскі Данец, дзе сілы замацаваліся пасля папярэдняга наступу ў пачатку месяца.

Пра гэта паведамляецца ў зводцы брытанскай выведкі раніцай 28 верасня ў Twitter Мінабароны Брытаніі. Адзначаецца, што расейскае войска, у сваю чаргу, распачало больш сур'ёзную абарону, верагодна, таму што ўкраінскае прасоўванне цяпер пагражае частцы Луганскай вобласці.

У брытанскай выведцы таксама ўказалі, што лютыя баі прадаўжаюцца ў Херсонскай вобласці, дзе расейскія сілы на правым беразе Дняпра застаюцца слабымі. Расея прадаўжае свае спробы рушыць наперад да Бахмута на Данбасе, нягледзячы на тое, што яна адчувае сур'ёзны ціск на сваіх паўночным і паўднёвым флангах. Верагодна, гэта звязана з палітычным ціскам, паколькі Расея выкарыстоўвае сілы, якія ў адваротным выпадку маглі б узмацніць іншыя флангі.

Нагадаем: у справаздачы Інстытута вывучэння вайны, апублікаванай 28 верасня, сказана, што ўкраінскія абаронцы замацаваліся на ўсходнім беразе ракі Аскол, пра што сведчаць афіцыйныя звесткі пра вызваленне Купянска-Вузлавога. У Сілаў абароны ёсць поспехі таксама каля Лімана на Данеччыне.

У РФ пацвердзілі, што ўкраінскія сілы прадоўжылі наступ у кірунку населенага пункта Тавалжанка (прыкладна за 18 км на паўночны ўсход ад Купянска-Вузлавога на ўсходнім беразе ракі Аскол) і занялі пазіцыі на паўночны захад ад населенага пункта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках