25 красавiка 2024, Чацвер, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бой ідуць адны старыя: У сеціве паказалі мабілізаваных у Севастопалі

129
У бой ідуць адны старыя: У сеціве паказалі мабілізаваных у Севастопалі

Большая частка набору – мужчыны старэйшыя за 50 гадоў.

Сёння, 28 верасня, у сеціве адразу некалькі Telegram-каналаў выклалі фота з акупаванага Севастопаля, дзе на плошчы Нахімава развітваліся з мабілізаванымі.

Не выключана, што іх адразу ж скіруюць на фронт на Херсоншчыну. Фота выклаў на сваёй старонцы ў сацсетцы журналіст Андрэй Цапліенка.

Не выключана, што «ўлады» Крыма надумалі пазбавіцца ад тых, хто ім цяпер не патрэбен: мужчыны старэйшыя за 50 гадоў.

21 верасня Пуцін абвясціў аб «частковай» мабілізацыі, а ўжо 25 верасня акупацыйныя ўлады Крыма зрабілі справаздачу аб заканчэнні ўсіх мерапрыемстваў, звязаных з мабілізацыяй. Напярэдадні перад 600 мабілізаванымі ў Севастопалі выступіў часовы выканаўца абавязкаў камандзіра Чарнаморскага флоту Віктар Сакалоў.

З ягоных словаў, мужчыны абавязаныя прайсці вучэнні на палігоне, дзе будзе адпрацоўвацца як тэорыя, так і практыка. Ён таксама заявіў, што ўсе набраныя – гэта рэзервісты, якія прайшлі ў мінулым воінскую службу.

Таксама перад мабілізаванымі выступіў «губернатар» Міхаіл Разважаеў і «кіраўнік» Крыма Сяргей Аксёнаў. Новае «гарматнае мяса» праводзілі пад «добраславенне» РПЦ і «Развітанне славянкі».

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках