29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Politico: ЗША ўзмацнілі выведку пасля новых ядзерных пагрозаў Пуціна

2
Politico: ЗША ўзмацнілі выведку пасля новых ядзерных пагрозаў Пуціна

Большасць расейскіх самалётаў могуць дастаўляць тактычную ядзерную зброю.

Выведныя службы ЗША і іх хаўруснікаў актывізуюць намаганні ў выяўленні якіх-небудзь расейскіх ваенных дзеянняў або паведамленняў, якія могуць сігналізаваць, што кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін аддаў загад аб выкарыстанні ядзернай зброі ва Украіне. Пра гэта паведамляе Politico, спасылаючыся на словы цяперашніх і былых чыноўнікаў ЗША.

Але любыя прыкметы таго, што Пуцін надумаў ажыццявіць неймавернае ў адчайнай спробе перахапіць ініцыятыву ў вайне або прымусіць міжнародную супольнасць выканаць ягоныя патрабаванні, могуць з'явіцца занадта позна, папярэдзілі чыноўнікі.

Большасць расейскіх самалётаў разам са звычайнымі ракетнымі ўстаноўкамі таксама могуць дастаўляць меншую тактычную ядзерную зброю. Гэта зброя распрацаваная для больш мэтанакіраванага выкарыстання на полі бою, чым такая стратэгічная зброя, як міжкантынентальныя балістычныя ракеты, якія даюць кантрольныя сігналы, калі іх падраздзяленні прыведзеныя ў баявую гатоўнасць або сабраныя на вучэннях.

Гэта азначае, што калі Пуцін ці ягоныя камандзіры не захочуць, каб свет даведаўся пра гэта загадзя, ЗША могуць ніколі не даведацца, калі расейскія сілы замянілі звычайныя боепрыпасы на атамныя бомбы.

Гэта становіцца ўсё больш сур'ёзнай праблемай, паколькі расейскія войскі спрабуюць атрымаць перавагу ў вайне супраць Украіны і з'яўляюцца прыкметы таго, што Пуцін становіцца ўсё больш непапулярным у Расеі, асабліва пасля таго, як на мінулым тыдні абвясціў аб частковай мабілізацыі.

«Мы сочым за гэтым больш уважліва», – сказаў чыноўнік ураду ЗША, які мае доступ да выведзвестак пра ядзерныя сілы і стратэгіі Масквы.

Паводле ягоных словаў, узмацненне назірання ўключае ў сябе выкарыстанне дадатковых выведвальных сродкаў ЗША і хаўруснікаў – у паветры, космасе і кіберпрасторы, а таксама вялікую апору на камерцыйныя спадарожнікі для аналізу дзеянняў падраздзяленняў РФ, якія могуць атрымаць загад выкарыстоўваць ядзерную зброю.

Іншым аспектам назірання за межамі Украіны з'яўляецца расейскі анклаў Калінінград паміж Польшчай і Літвой, дзе Крэмль усталяваў сістэмы зброі падвойнага прызначэння і гіпергукавыя ракеты.

За апошні тыдзень вэб-сайты адсочвання палётаў паказалі некалькі самалётаў электроннага назірання RC-135 Rivet Joint ВПС ЗША, якія кружылі каля горада, нібы збіраючы звесткі. За апошнія некалькі гадоў РФ мадэрнізавала свае ракетныя сховішчы ў Калінінградзе, выклікаючы асцярогі з нагоды патэнцыйнага ядзернага пашырэння на гэтай тэрыторыі.

Пасля расейскага ўварвання ва Украіну Пуцін рабіў завуаляваныя згадкі, што ён можа звярнуцца да выкарыстання ядзернай ці хімічнай зброі, каб змяніць ход вайны або калі сама Расея «апынецца пад пагрозай».

Аднак на мінулым тыдні гэтыя пагрозы сталі смялейшымі, калі ён заявіў, што гатовы «выкарыстаць усе даступныя сродкі», уключаючы «розную зброю масавага знішчэння».

«Я не блефую», – сказаў Пуцін. У адказ Злучаныя Штаты папярэдзілі пра «катастрафічныя наступствы», але наўмысна пакінулі адкрытым, што менавіта гэта значыць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках