18 красавiка 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы пілі брудную ваду»: Расейцы расказалі пра «пакуты» на грузінскай мяжы

22
«Мы пілі брудную ваду»: Расейцы расказалі пра «пакуты» на грузінскай мяжы

Самыя вялікія чэргі назіраюцца на пункце пропуску «Верхні Ларс».

Расейцы скардзяцца ў сацсетках на тое, праз якія «кругі пекла» ім даводзіцца праходзіць на мяжы з Грузіяй у Верхнім Ларсе, дзе ім дазволілі пешы пераход.

Напярэдадні стала вядома, што плынь машынаў з расейскімі нумарамі, якія рухаюцца ў бок Грузіі, сур'ёзна нарастае, паведамляе dialog.ua.

Самыя вялікія чэргі назіраюцца на пункце пропуску «Верхні Ларс», дзе грамадзянам РФ дазволілі пешы пераход.

Пра тое, як усё адбываецца ў рэальнасці, можна меркаваць з паведамленняў расейцаў у сацсетках.

«У двух словах: мы не елі, не пілі і не спалі тры дні. Выдаткавалі ўсе грошы. Каб прайсці мяжу, нас суткамі трымалі на вуліцы ў мароз. Людзі крычаць, б'юцца. Мы пілі брудную ваду, якую выпрошвалі ў дальнабойнікаў», – падзяліўся ўражаннямі адзін з эмігрантаў.

З гэтай крыніцы стала вядома, што расейцы на мяжы біліся і крычалі адзін на аднаго, а асеціны крычалі ім у спіну, што яны трусы і бабы.

«Гэтыя тры дні змянілі маё жыццё», – прызнаўся грамадзянін РФ.

Акрамя таго, расейцам даводзілася мыць адзенне ў рацэ. Яшчэ адно паведамленне расейкі, апублікаванае ў згаданым тэлеграм-канале, гэта літаральна крык аб дапамозе: «Тбілісі! Тэрмінова патрэбныя намёты, спальнікі і пенкі для людзей, якія затрымаліся ў Верхнім Ларсе. Людзі літаральна могуць змерзнуць да смерці, многія пешшу без цёплага адзення, гэта горы, і там вельмі холадна!»

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках