19 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку Ксенію Луцкіну прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі

5
Журналістку Ксенію Луцкіну прыгаварылі да васьмі гадоў калоніі
КСЕНІЯ ЛУЦКІНА

У СІЗА ў яе сур'ёзна пагоршылася здароўе.

Беларуская журналістка Ксенія Луцкіна атрымала 8 гадоў пазбаўлення волі. Такі ж тэрмін пакарання патрабаваў для яе пракурор. Прысуд вынес сёння Менскі гарадскі суд, паведамляе БелТА.

Луцкіна абвінавачвалася ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч.1 арт.357 КК).

Ксенія Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, звольнілася адтуль у жніўні 2020 года і ўступіла ў Каардынацыйную раду. У КР Луцкіна займалася стварэннем грамадскай беларускай інтэрактыўнай тэлевізіі, мэтай якой, на думку Генпракуратуры, з'яўлялася «ўтойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэстнай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнага меркавання аб дзейнасці дзяржорганаў».

Таксама, паводле версіі абвінавачання, Луцкіна «рыхтавала і рэдагавала тэксты заяў, зваротаў, іншых публічных выступаў і публікацый ад імя і ў інтарэсах «Кардынацыйнай рады» з мэтай напаўнення яе інтэрнэт-рэсурсаў, перадачы іх асобным сябрам для дэстабілізацыі палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне».

Луцкіну затрымалі ў снежні 2020 года. У СІЗА ў яе сур'ёзна пагоршылася здароўе пасля перанесенай некалькі гадоў таму аперацыі на галаўным мозгу. Луцкіна прызнаная палітзняволенай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках