29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напаўсляпы інструктар у РФ заявіў мабілізаваным, што будуць ваяваць усе

23
Напаўсляпы інструктар у РФ заявіў мабілізаваным, што будуць ваяваць усе

Акупант паскардзіўся, што яго нечакана выклікалі з водпуску.

У краіне-агрэсарцы РФ абвешчаная Пуціным мабілізацыя ідзе поўным ходам. Аднак ваярам, якіх жадаюць кінуць на вайну супраць Украіны, нават не могуць адказаць, куды яны паедуць і чым будуць забяспечаныя.

Аб праблемных момантах падчас мабілізацыі распавёў расейскі інструктар, які выступіў з прамовай перад палком сабраных на вайну расейцаў, да якога яго прыставілі. Адпаведнае відэа з'явілася ў сетцы, піша «Главред».

Ён шчыра прызнаўся, што не ведае практычна нічога пра далейшую падрыхтоўку мабілізаваных.

Таксама інструктар паскардзіўся, што яго нечакана выклікалі з водпуску і далі ў кіраўніцтва полк. Прызыўнікоў павінны адправіць на палігоны для падрыхтоўкі з 1 кастрычніка. Аднак ён не ведае ніякай інфармацыі, як усё будзе праходзіць.

«Куды паедзем, таксама не ведаю. Чым будзем забяспечаныя канчаткова - таксама не ведаю», - сказаў ён.

Акрамя гэтага, інструктар прызнаўся, што для мабілізаваных з праблемамі са здароўем патуранняў не будзе, і расказаў, што ў яго і самога ёсць процьма хвароб.

«Калі ёсць такія, якія маюць кілы ў хрыбетніку, пласціны ў галаве і гэтак далей - гэта катэгорыя В па медыцыне. Гэта значыць, што вы заклікаецеся падчас мабілізацыі, усё адно падлягаеце ёй. Таму не трэба расказваць, што я не магу. Я таксама не магу, таксама кілы, калені, паўсляпы і ўсё астатняе. Жыву на таблетках і на блакадах. Таму, калі я паеду з вамі, буду таксама выконваць усе задачы», – сказаў расейскі інструктар.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках