18 красавiка 2024, Чацвер, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайсковы экспэрт: З Беларусі можа адбыцца паўторны напад на Украіну

16
Вайсковы экспэрт: З Беларусі можа адбыцца паўторны напад на Украіну

Краіна рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі.

Беларусь рыхтуецца да прыёму вайсковых эшалонаў з Расеі, аб гэтым сведчыць падрыхтоўка на тэрыторыі краіны. Прынамсі, цяпер ажыццяўляецца праверка месцаў пагрузкі і выгрузкі на чыгуначных станцыях з прыцягненнем службовых асоб, правядзенне рамонту пагрузачна-разгрузачных платформ і аўтамабільных падыходаў да гэтых станцый.

У эфіры інфармацыйнага тэлемарафону «Адзіныя навіны» вайсковы экспэрт і палкоўнік Узброеных сіл Украіны Пятро Чэрнікпатлумачыў, пра што гэта можа сведчыць. На яго думку, паўторны напад з тэрыторыі Беларусі можа адбыцца найперш у кірунку Кіева, паведамляе сайт fakty.com.ua.

- Як вайсковы аналітык, я ніколі не грэбаваў паўночным кірункам, і заўсёды сцвярджаў, што трэба рыхтавацца да патэнцыйнага ўдару з боку Беларусі. Павінны разумець, што Лукашэнка сам па сабе з'яўляецца палітычным мерцвяком. То бок, ён мёртвы ва ўсіх сэнсах палітычнага свету.

Ён нелегальны і нелегітымны як з пункту гледжання ўласнага народа, так і з пункту гледжання шырокага міжнароднага істэблішменту. Я думаю, што ўсё ж паўторна могуць ударыць з Поўначы. Гэта можа адбыцца, але не абавязкова адбудзецца, у першую чаргу, у кірунку Кіева.

Чэрнік запэўнены, што расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін ужо ўсведамляе свой пройгрыш у вайне супраць Украіны. Менавіта праз дзеянні кіраўніка Крамля Расейская Федэрацыя стане на шлях распаду, зазначыў палкоўнік УСУ.

- Павінны цвяроза ўсведамляць, што Пуцін у стратэгічнай пастцы. Ён выдатна разумее, што саступіў у класічнай вайне ва Украіне. Ён страціць жыццё, а Расейская Федэрацыя стане на шлях распаду. Будзем выкарыстоўваць усе даступныя метады, і Беларусь для яго пакуль яшчэ працоўная пляцоўка. Ці здарыцца гэта? Я не ведаю. Але ці трэба да гэтага сур'ёзна і адказна ставіцца? У абавязковым парадку, - мяркуе вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках