19 красавiка 2024, Пятніца, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як працуе новая сістэма чаргі на мяжы ў Берасці

8
Як працуе новая сістэма чаргі на мяжы ў Берасці

Цяпер людзі стаяць у чарзе, каб заехаць у чаргу.

На мінулым тыдні скасавалі старую сістэму чаргі на мяжы: перастала дзейнічаць і платнае браняванне, і «бясплатная чарга». З гэтага часу плацяць усе, а ўезд у зону чакання ажыццяўляецца ў парадку жывой чаргі. «Анлайнер» надумаў высветліць, як справы ў Берасці, і звязаўся з аўтамабілістам, які захрас у чарзе на мяжы з Польшчай.

Калі сцісла апісаць сітуацыю ў «Бераставіцы», то падыдзе фраза «цяпер людзі стаяць у чарзе, каб заехаць у чаргу». У ПП «Брэст» – аналагічная праблема. Рэч у тым, што ў мясцовым збіральніку даволі няшмат месцаў – блізу сарака. У выніку асноўная калейка фармуецца не ў самім пункце пропуску, а на пад'ездзе да яго. Нават у будны дзень. Гэта і ёсць берасцейская «чарга ў чаргу на мяжы». Чытач, які знаходзіўся там, расказаў, што адбываецца.

«Мне трэба было назаўтра патрапіць на працу ў іншай краіне. Таму выехаў з Менска а 5-й раніцы, прыкладна а 9-й гадзіне быў ля пункта пропуску, – расказаў аўтамабіліст. – Як высветлілася, тут расцягнулася чарга да ўезду пад шлагбаум. Толькі пераадолеўшы гэты шлагбаум, машына трапляе ў электронную чаргу, за што і трэба заплаціць 9,6 рубля. Але да самага факта заезду ў зону чакання неабходна пастаяць у іншай жывой чарзе. І вось яна расцягнулася на 2,5 кіламетра ў бок Берасцейскай крэпасці».

«У мясцовым чаце пішуць, што ад моманту прыезду ў канец чаргі да трапляння ў зону электроннай чаргі праходзіць блізу 14 гадзінаў, – дапоўніў суразмоўца. – І гэта час няпоўнага праходжання мяжы, людзі не прайшлі праверку дакументаў з польскага боку нават за паўдня. Пры гэтым чарга ў чаргу расце. Яшчэ пара гадзінаў – і яе хвост будзе ля Берасцейскай крэпасці».

«Цяпер ідзе моцны дождж, цывілізацыі ніякай, толькі прыбіральня ў лесе, – апісаў абстаноўку мужчына. – Стаім на мясцовым вузкім праездзе. Чарга сыходзіць у лес, ні пра якія ўмовы знаходжання гаворкі не ідзе. Найбліжэйшая кавярня – за 15–20 хвілінаў хады. Але машыну пакінуць нельга. Гарантаванае месца прадугледжанае толькі ў электроннай чарзе, за шлагбаумам. Тут жа адысці не атрымаецца. Калі крыху празяваў – то і чаргу страціў. Падобна, трэба ехаць з двума кіроўцамі на адной машыне».

Тут жа кіроўца ўбачыў і як выглядае традыцыя «заняць чаргу на мяжы». Спачатку трымаюць месца для сябра – стаяць на адзін корпус за машынай, змешчанай наперадзе.

А потым у гэтыя «форткі» пад'язджаюць тыя самыя сябры.

Альтэрнатыўны прынцып укліньвання – паркуюцца на збочыне, а потым заскокваюць у чаргу пры першай магчымасці.

Вось адзін з мноства падобных фактаў «укліньвання» на відэа:

Таксама журналісты звязаліся з Кацярынай, якая праязджала мяжу ў Берасці сёння ноччу на аўтобусе: «Машынаў як звычайна – проста жудасная чарада. Але гэта ўжо звыклы стан. У аўтобусаў жа асобная паласа. Перад намі было сем аўтобусаў, наш восьмы. Мы прастаялі да праходжання 3 гадзіны. І гэта, мяркую, даволі хутка. Доўгія паўзы ўзнікаюць, калі палякі афармляюць бежанцаў з Украіны. Відаць, гэта няхуткі працэс, а аўтобус без пасажыраў з'ехаць не можа. Калі лічыць выніковы час, то заехалі на беларускі бок недзе ў 19:20, выехалі ў Польшчу бліжэй да поўначы».

Паводле звестак Дзяржпамежкамітэта РБ, з пачатку тыдня на ўезд у ЕЗ павялічылася колькасць грузавікоў – у два разы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках