19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ за суткі адбілі 11 расейскіх атак

УСУ за суткі адбілі 11 расейскіх атак

Ідзе 217-ы дзень супрацьстаяння ўкраінскага народа расейскаму ўварванню.

Да вечару серады, 28 верасня, расейцы нанеслі два ракетныя і тры авіяцыйныя ўдары, здзейснілі больш за шэсць абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню.

Украінскія вайскоўцы атакавалі 4 раёны засяроджвання жывой сілы і ваеннай тэхнікі ворага і адбілі атакі на Маёрск і Зайцава, паведамляе Генеральны штаб УСУ.

Вораг прадаўжае выконваць задачы поўнай акупацыі Данецкай вобласці і ўтрымання часова захопленых тэрыторый, вядзе абаронныя дзеянні на занятых рубяжах, а таксама спрабуе не дапускаць актыўных дзеянняў сілаў абароны на асобных кірунках. Абстрэльвае пазіцыі ўкраінскіх войскаў уздоўж лініі сутыкнення, вядзе паветраную выведку. Наносіць удары па цывільнай інфраструктуры і дамах мірнага насельніцтва, парушаючы нормы Міжнароднага гуманітарнага права, законы і звычаі вядзення вайны. Застаецца пагроза авіяцыйных і ракетных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны.

На Валынскім і Палескім кірунках абстаноўка застаецца без істотных зменаў.

На іншых кірунках вораг здзейсніў абстрэлы населеных пунктаў з танкаў, мінамётаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі:

– на Северскім кірунку – у раёне населенага пункта Сянькіўка Чарнігаўскай вобласці;

– на Слабажанскім кірунку – у раёнах населеных пунктаў Стрылечча, Сасніўка, Краснае, Грушыўка і Сянькова;

– на Краматорскім кірунку – Стары Караван, Славянск, Закітнае, Дзіброва і Азёрнае;

– на Бахмуцкім кірунку – Спірнае, Северск, Серабранка, Нью-Ёрк, Андрыіўка, Салядар, Бахмут, Бахмуцкае, Адрадзіўка, Зайцава, Вясёлая Даліна, Опытнае, Якаўліўка, Маёрск, Юр'еўка, Белагораўка, Вясёлае і Раздоліўка;

– на Аўдзееўскім кірунку – Аўдзііўка, Опытнае, Вадзяное, Первамайскае, Тоненькае, Краснагорыўка, Карліўка, Мар'інка, Елізавеціўка, Новаміхайліўка, Парасковііўка і Георгііўка;

– на Навапаўлаўскім кірунку – Паўліўка, Мікільскае, Вуглядар, Валадзімірыўка, Ягорыўка, Прачысціўка, Залатая Ніва, Шаўчэнка, Новаўкраінка, Вялікая Навасілка, Няскучнае і Врэміўка;

– на Запарожскім кірунках абстрэлы зазналі больш за 20 населеных пунктаў. Сярод іх – Стэпавае, Паўліўка, Навапіль, Арыхіў, Тэмірыўка, Ольгіўскае і Гуляйполе.

На Паўднёвабужскім кірунку абстрэлы з танкаў, мінамётаў і ствольнай артылерыі зазналі больш за 25 населеных пунктаў уздоўж лініі сутыкнення, у тым ліку і Нікапаль. З мэтай вядзення выведкі, карэктавання агню і нанясення ўдараў па аб'ектах цывільнай інфраструктуры вораг здзейсніў па гэтым кірунку да 40 вылетаў БпЛА.

За дзень падраздзяленні сілаў абароны Украіны адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Зайцава, Маёрск, Залізнае, Адрадзіўка, Мікалаіўка Другая, Азэраніўка, Первамайскае, Пабеда, Новаміхайліўка, Паўліўка і Безыменнае.

Для падтрымкі дзеянняў наземных груповак авіяцыя сілаў абароны цягам сутак уразіла два апорныя пункты ворага.

Ракетныя войскі і артылерыя падбілі камандны пункт, чатыры раёны засяроджвання жывой сілы і тэхнікі ворага і адну станцыю-рэтранслятар.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках