18 красавiка 2024, Чацвер, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Пуцін хоча перакінуць войскі ў Беларусь для ўдару па Валыні і Кіеву

57
Эксперт: Пуцін хоча перакінуць войскі ў Беларусь для ўдару па Валыні і Кіеву

УСУ гатовыя прыняць «гасцей».

Беларусь рыхтуецца прыняць вялікую колькасць расейскага асабовага складу і тэхнікі. Усё таму, што прэзідэнт РФ Пуцін плануе ўдарыць па двух кірунках лагістыкі ва Украіне. Гаворка ідзе пра Валынь і Кіеў.

Пра гэта ўкраінскі журналіст, палітычны эксперт, добраахвотнік УСУ Кірыл Сазонаў паведаміў у відэазвароце ў сеціве.

– Добрага мала. У Беларусі пачалася пасля сустрэчы Лукашэнкі з Пуціным, дзе яны не агучылі нічога сур'ёзнага, вельмі сур'ёзная мадэрнізацыя чыгункі, усёй інфраструктуры. Гэта пад'ёмныя разгрузачныя платформы, гэта манеўровыя лакаматывы, гэта пад'язныя шляхі – лагістыка да чыгуначных вузлоў і рэканструкцыя «Зябраўкі» – яшчэ аднаго аэрапорта, – праінфармаваў украінскі журналіст.

Ён растлумачыў, што ў Беларусі відавочна збіраюцца прымаць вялікую колькасць асабовага складу і тэхнікі.

– Усе падрады вядуць расейскія кампаніі – не беларусы. Усе падрады прымеркаваныя на два месяцы – кастрычнік, лістапад. Праз два месяцы ўся рэканструкцыя павінна быць закончаная, – дадаў Сазонаў.

– Гэта гаворыць пра тое, што Пуцін збіраецца перакінуць у Беларусь вялікую колькасць жывой сілы і ўдарыць па двух кірунках лагістыкі. Гэта Валынь – каб абрэзаць пастаўкі заходняга ўзбраення, і Кіеў – гэта ягоная ідэя-фікс, таму што толькі так можна прымусіць Украіну ўступаць у перамовы, – адзначыў вайсковец.

Ён таксама паведаміў, што ўкраінская выведка атрымала звесткі пра харчаванне прыкамандзіраванага так званага складу. Размова ідзе пра расейскі кантынгент на тэрыторыі Беларусі.

– Дык вось, было размеркаванае харчаванне прыкамандзіраванага складу на 36 тысячаў чалавек, потым – на 38, – потым на 41 тысячу. Цяпер паводле звестак, у Беларусі гатовыя карміць прыкамандзіраваны асабовы склад колькасцю 170 тысячаў чалавек, – праінфармаваў Сазонаў.

Відавочна, што яны да зімы ў Беларусі закончаць рэканструкцыю чыгуначнай інфраструктуры і аэрапортаў, мяркуе эксперт.

– І зімой, калі змерзнуць балоты і стануць праходнымі для тэхнікі, варта чакаць «гасцей». Генеральны штаб Украіны выдатна гэта разумее і «гасцей» чакаюць, – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках