19 красавiка 2024, Пятніца, 21:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве застрэліўся дырэктар даччынай кампаніі РЧ

15
У Маскве застрэліўся дырэктар даччынай кампаніі РЧ
ПАВАЛ ПЧЭЛЬНІКАЎ

У Расеі прадаўжаюцца дзіўныя смерці топ мэнэджараў дзяржаўных кампаній.

У сераду, 28 верасня, стала вядома, што дырэктар «дачкі» Расейскіх чыгунак (РЧ) застрэліўся на гаўбцы сваёй маскоўскай кватэры. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.

Вядома, што дырэктар у камунікацыях адной з даччыных фірмаў РЧ ТАА «Лічбавая лагістыка» Павал Пчэльнікаў пакончыў з сабой на гаўбцы сваёй кватэры на Каломенскай набярэжнай у сераду раніцай.

Пчэльнікаву было 52 гады. Як звычайна, прычына самагубства невядомая. Гэта ўжо сёмае самагубства расейскага топ-мэнэджара з пачатку 2022 года.

Так, 1 верасня кіраўнік рада дырэктараў, першы выканальны віцэ-прэзідэнт ЛУКОЙЛа Равіль Маганаў загінуў у выніку падзення з акна Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Управы справамі прэзідэнта ў Маскве

5 ліпеня ў басейне пад Пецярбургам знайшлі цела Юрыя Воранава, які ўзначальваў кампанію «Астра Шыпінг», якая ў тым ліку працуе на арктычных падрадах «Газпрама». Воранаў загінуў ад стрэлу ў галаву, яму быў 61 год. Цела Воранава знайшлі на тэрыторыі яго надзела ў катэджавым пасёлку Марскія тэрасы каля Фінскага заліва.

У канцы красавіка цела топ-мэнэджара газавай кампаніі «Наватэк» Сяргея Пратасені знайшлі ў садзе дома ў гішпанскім курортным мястэчку Льёрэт-дэ-Мар. Там жа знайшлі зарэзанымі ягоных жонку і дачку. Папярэдняй версіяй следства стала самагубства.

18 красавіка ў Маскве быў знойдзены мёртвым віцэ-прэзідэнт «Газпрамбанка» Уладзіслаў Аваеў, а таксама ягоная цяжарная жонка і 13-гадовая дачка. Паводле версіі следчых, Аваеў застрэліў жонку і дзіця потым скончыў жыццё самагубствам: пісталет нібы знайшлі ў ягонай руцэ.

25 лютага ў пасёлку Ленінскі пад Пецярбургам (вотчыне топ-мэнэджмэнту «Газпрама») знайшлі яшчэ аднаго топ-мэнэджара «Газпрама». Аляксандр Цюлякоў быў намеснікам гендырэктара Адзінага разліковага цэнтра «Газпрама» ў карпаратыўнай бяспецы.

У студзені 2022-га ў Ленінскім знайшлі мёртвым Леаніда Шульмана, кіраўніка транспартнай службы «Газпрам інвесту». Гэтую смерць таксама класіфікавалі як самагубства, паколькі ён пакінуў перадсмяротную запіску, у якой скардзіўся на болі ў зламанай назе. Дзіўна, што вельмі не бедны чалавек з сур'ёзнымі сувязямі не мог атрымаць якаснае лекаванне банальнага пералому.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках