28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Post: Украіна атрымае $1,1 мільярда, а таксама 18 HіMARS і БЛА

8
The Washington Post: Украіна атрымае $1,1 мільярда, а таксама 18 HіMARS і БЛА

HіMARS адыгралі ключавую ролю ў баявых поспехах Украіны за апошнія тыдні.

Украіна атрымае ад ЗША дадатковую дапамогу на суму 1,1 мільярда даляраў. Акрамя таго, краіна-хаўруснік прафінансуе прыкладна 18 ракетных сістэм HIMARS і БЛА. Пра гэта са спасылкай на крыніцы паведамляе The Washington Post (пераклад - "Уніан").

- Апошні пакет даецца ў рамках ініцыятывы спрыяння бяспецы Украіны, якая фінансуе кантракты на закуп зброі ды рыштунку. І гэта даводзіць агульную суму дапамогі ЗША Украіне амаль да 17 мільярдаў даляраў з моманту прыходу да ўлады адміністрацыі Байдэна. Афіцыйныя асобы падалі падрабязнасці аб пакеце на ўмовах ананімнасці, бо ён яшчэ не быў апублікаваны, - адзначае выданне.

Чакаецца, што ЗША афіцыйна абвесцяць аб новым пакеце дапамогі ўжо сёння, крыху пазней. Крыніцы адзначылі, што гэта будзе зроблена ў сувязі з тым, што РФ хоча абвясціць аб выніках псэўдарэфэрэндума і анэксаваць часова акупаваныя тэрыторыі Украіны.

- Пакет уключае фінансаванне 18 ракетных комплексаў High-Mobility Artillery Rocket System, або HіMARS, і баявых прыпасаў да іх, а таксама 12 сістэм Titan, якія выкарыстоўваюцца для процідзеяння дронам. Афіцыйныя асобы заявілі, што HіMARS ды іншыя падобныя сістэмы адыгралі ключавую ролю ў баявых поспехах Украіны за апошнія тыдні. А расейцы выкарыстоўваюць беспілотнікі іранскага вырабу для знішчэння ўкраінскіх сіл, што падкрэслівае неабходнасць у большай колькасці сістэм для супрацьдзеяння гэтай пагрозе, - дадалі ў выданні.

Акрамя гэтага, Украіна атрымаў блізу 300 аўтамабіляў і дзясяткі цяжкавікоў з прычэпамі для перавозкі цяжкай тэхнікі, розных радараў, сродкаў сувязі і назірання, а таксама іншага рыштунку для вайскоўцаў. У пакет дапамогі таксама ўключанае спецыяльнае абсталяванне для выяўлення выбуховых рэчываў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках