19 красавiка 2024, Пятніца, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Пуціна пачаў імкліва падаць пасля старту мабілізацыі

32
Рэйтынг Пуціна пачаў імкліва падаць пасля старту мабілізацыі

Вынікі сацыялагічнага апытання.

У Расеі пачаў імкліва зніжацца рэйтынг дыктатара Пуціна - толькі за апошні месяц ён страціў цэлых 6% падтрымкі грамадзян, паведамляе сайт даследчай арганізацыі "Левада-Цэнтр".

- Станоўчая ацэнка дзейнасці Пуціна на пасадзе прэзідэнта знізілася на 6 падпунктаў, - гаворыцца ў справаздачы.

У арганізацыі заяўляюць, што за апошнія тры месяцы ягоную дзейнасць ухвалялі 83% рэспандэнтаў. Аднак ужо ў верасні рэйтынг знізіўся да 77%. Пятая частка (21%) увогуле не ўхваляе ягоную дзейнасць.

Таксама ў верасні ў параўнанні са жніўнем узровень даверу Уладзіміру Пуціну знізіўся на 4 падпункты. Цяпер ён дасягае 40%.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках