24 красавiка 2024, Серада, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейскі гарнізон у Лімане “растварыўся”, нягледзячы на загад “ні кроку назад”»

2
«Расейскі гарнізон у Лімане “растварыўся”, нягледзячы на загад “ні кроку назад”»

Акупанты пакінулі толькі некалькі Т-72.

Аўстрыйскі ваенны эксперт Том Купер, які рэгулярна аналізуе сітуацыю на фронце і вядомы сваімі іранічнымі нататкамі на адрас расейцаў, апублікаваў чарговую справаздачу за 27–28 верасня.

«Пуцін загадаў усім узброеным сілам Расеі, сваім ПВК "ні кроку назад" і кідае ў бой усе войскі, якія ён толькі можа сабраць разам», – гаворыцца ў справаздачы.

Купер з'едліва адзначыў, што пуцінская дырэктыва «ні кроку назад» працуе гэтак сама «эфектыўна», як і ўсе астатнія ягоныя ваенныя загады ў гэтай вайне.

Эксперт заўважыў, што цягам апошняга тыдня можна было вызначыць дзве асноўныя «групы сілаў» РФ, якія аднавілі з дапамогай мабілізаваных, а потым перакінулі ва Украіну:

3-я мотастралковая дывізія (МАСД) у Белгарадзе;

20-я гвардзейская мотастралковая дывізія (ГМСД), Растоў-на-Доне.

Паводле ягоных словаў, «ніякая вера ў Хрыста» не дапамагла акупантам 3-й мотастралковай дывізіі: УСУ іх упэўнена разграмілі. Купер сцвярджае, што страты расейцаў склалі дзясяткі адзінак тэхнікі і большую частку вайскоўцаў.

Таксама эксперт мае інфармацыю, што мабілізаваныя з Валгаграда, якіх павінны былі даставіць у акупаваны горад Сватава, не дабраліся нават да Луганска, таму што адправіліся на «канцэрт Кабзона».

«Зноў засяроджуся на “крайнім паўднёва-ўсходнім кутку” Харкаўшчыны, асабліва на тэрыторыі паміж Баравой і Ліманам. Прарыў з боку Купянска ідзе з наступам у паўднёва-ўсходнім кірунку», – адзначыў Купер.

Эксперт звярнуў увагу, што ўкраінскія сілы вызвалілі Рэдкадуб. Паводле ягоных словаў, у Новым і Навасёлаўцы расейскія гарнізоны выконваюць загад Пуціна «ні кроку назад».

«УСУ прасоўваюцца на поўдзень, у тыл Лімана... Бліжэй да Дробышава... мясцовы расейскі гарнізон растварыўся, пакінуўшы сама менш некалькі Т-72», – дадаў эксперт.

Адзначым, што гэтыя звесткі ад Тома Купера з'яўляюцца ягонымі ўласнымі здагадкамі і не з'яўляюцца афіцыйнай інфармацыяй Мінабароны Украіны ці Генштаба УСУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках