19 красавiка 2024, Пятніца, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кідалі танкі і КамАЗы: Расейцы расказалі, як уцякалі з-пад Ізюма

Кідалі танкі і КамАЗы: Расейцы расказалі, як уцякалі з-пад Ізюма

Украінская выведка перахапіла панічныя перамовы акупантаў.

Расейскія вайскоўцы абмяркоўваюць, як уцякалі акупанты з Ізюма Харкаўскай вобласці. Захопнікі скардзяцца, што кідалі ўсё: ад САУ «Півоня» да танкаў, КамАЗаў і РСЗА «Тарнада».

Пра гэта паведамляецца ў размове акупантаў, якую перахапіла ГУР МА.

«Ізюм як страцілі?» – пытаецца адзін расеец у другога.

«Ну, кажуць, там проста вялікая колькасць была і каб у акружэнне не трапіць, яны адступілі. Там аж да Купянска», – адказвае акупант.

Суразмоўца скардзіцца яму, заяўляючы: «Пакідалі ўсё. Півоні – гэтыя дальнабойныя 152-е... камазы там, тарнады, там канец тэхніцы».

Захопнік кажа таварышу, што нібыта акупанты «30 вёсак здалі».

На што той адказвае: «Там ад Ізюма да Купянска ўсё здалі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках