29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Дылеўскі: Ёсць эфектыўны метад барацьбы з акупантамі

35
Сяргей Дылеўскі: Ёсць эфектыўны метад барацьбы з акупантамі
СЯРГЕЙ ДЫЛЕЎСКІ
ФОТА: CHARTER97.ORG

Пуцінскія войскі плануюць атакаваць Украіну з тэрыторыі нашай краіны.

Пра рэакцыю беларускіх працоўных на мабілізацыю ў РФ, сітуацыю на прадпрыемствах, вызваленне Беларусі і перамогу Украіны сайт Charter97.org пагутарыў з лідарам Беларускага аб'яднання працоўных Сяргеем Дылеўскім.

– З цікавых, але сумных навінаў магу сказаць, што пачаўся чарговы хапун. Пачалі затрымліваць і арыштоўваць людзей, якія яшчэ ў 2020-м годзе выяўлялі хоць нейкую больш-менш актыўнасць. Ужо дзясяткі працоўных затрыманыя на трактарным заводзе, «Беларуськаліі», «Гродна Азоце» і гэтак далей. Людзей прадаўжаюць затрымліваць, кагосьці паводле адміністрацыйнага артыкула, камусьці крымінальныя справы шыюць. Мы размаўлялі з актывістамі нядаўна, людзі звязваюць гэта з тым, што, магчыма, будзе або таемная, або адкрытая мабілізацыя ўслед за Расеяй. Цяпер рэшткі нейкага актыву, людзей, якія могуць выказваць сваю пазіцыю і праецыраваць яе на навакольных, спрабуюць проста знішчыць, выкараніць з прадпрыемстваў.

У эканамічным плане – усё жаласна для рэжыму, санкцыі працуюць, санкцыі робяць сваю справу. Заводы стаяць на каленях. Пакуль што з дзяржаўнага бюджэту пакрываюць пазыкі, дакладней, спрабуюць пакрываць, але гэта ўсё горш і горш атрымліваецца з кожным месяцам.

– Што можна сказаць пра стаўленне працоўных да вайны ва Украіне? Як яно мянялася за апошнія сем месяцаў?

– Яно як было негатыўным, так і засталося негатыўным. Проста да гэтага цяпер дадаўся рэальны страх таго, што саміх працоўных, іх блізкіх ці родных могуць мабілізаваць, як гэта робяць у Расеі. Бо доўга гуляць у палітычную прастытутку ў Лукашэнкі не атрымаецца, пазыкі трэба аддаваць. Недалёкая гадзіна, калі Крэмль скажа, каб дыктатар і беларусаў набраў на вайну, бо ў іх ужо не стае гарматнага мяса.

Людзі гэта ўсведамляюць і разумеюць. Да негатыўнага стаўлення да вайны дадаўся яшчэ і такі неслабы страх таго, што саміх гэтых працаўнікоў і іхнія сем'і могуць выправіць на фронт, выправіць паміраць незразумела за што і для чаго. Так што цяпер стаўленне да вайны вельмі негатыўнае.

– Што рабіць беларусам, калі ім пачнуць прыходзіць позвы?

– Шчыра, па-чалавечы скажу, як рабіў бы я. Калі б мне ўручылі, не дай Бог, позву, я згаджаўся б. Гэта прамы доступ да зброі, якую можна выкарыстоўваць для таго, каб спыніць гэтае ўсё бязладдзе.

– Беларуская чыгунка рыхтуецца да прыёму ваенных эшалонаў з Расеі. Паводле рознай інфармацыі, у Беларусь могуць прыбыць некалькі сотняў тысячаў мабілізаваных расейцаў. Якую гэта нясе небяспеку для грамадзянаў нашай краіны?

– Дакладна такую ж, якую неслі так званыя супольныя ваенныя вучэнні, з якіх пачалася вайна Расеі з Украінай. Калі расейскія войскі прыйшлі ў Беларусь на гэтыя вучэнні, то пачаліся выпадкі згвалтаванняў, рабаванняў, незразумелай нейкай бязладзіцы ў краіне. Дакладна гэтаксама можа адбыцца з кучай гэтых мабілізаваных.

Мы бачым з навінаў і відэа ў інтэрнэце, у якім стане знаходзяцца гэтыя мабілізаваныя і што гэта за людзі. Гэта значыць, мы бачым нейкае паўраскладзенае быдла, п'янае, якое бадзяецца незразумела дзе, хістаецца. І ўявіце, што ўсе гэтыя людзі прыедуць у Беларусь, што тады будзе адбывацца на вуліцах нашых гарадоў.

Я так разумею, што пуцінскія войскі плануюць атакаваць Украіну з тэрыторыі нашай краіны, таму цяпер спрабуюць схаваць гэта ўсё.

– Якія варыянты дзеянняў ёсць у беларусаў сёння?

– Апроч страйку заўсёды працаваў партызанскі рух. Трэба ладзіць дыверсіі, адразаць нейкую інфраструктуру, каб максімальна ўскладняць жыццё і лагістыку як пуцінскіх, так і лукашысцкіх структураў. Рабіць усё, што ў сілах кожнага чалавека. На жывым прыкладзе мы бачым рэакцыю на мабілізацыю ў Расеі, колькі ваенкаматаў было спалена там за апошні тыдзень, тыя ж рэйкавыя войны мы памятаем. І гэта даволі эфектыўны метад барацьбы.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках