24 красавiка 2024, Серада, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З расейцаў, якія ўязджаюць у Грузію, прапанавалі спаганяць $350

18
З расейцаў, якія ўязджаюць у Грузію, прапанавалі спаганяць $350

Грузінскі парламент разгледзіць законапраект аб «акупацыйным падатку».

У Грузіі апазіцыйная партыя «Адзіны нацыянальны рух», заснаваная ў 2001 годзе Міхаілам Саакашвілі, афіцыйна ўнесла на разгляд парламента законапраект «Аб падатку за акупацыю» Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Пра гэта паведамляе «Голос Америки».

На думку ініцыятараў законапраекта, усе расейцы, якія прыязджаюць у краіну або ўжо знаходзяцца ў Грузіі ў якасці турыстаў, абавязаныя заплаціць у дзяржаўную казну 1000 лары (блізу $350). У адваротным выпадку грамадзянін Расеі не зможа перасячы мяжу, у тым ліку праз КПП Верхні Ларс – Казбегі на сухапутным адрэзку расейска-грузінскай мяжы. Калі ж ён ужо знаходзіцца ў краіне, ён можа быць выдвараны – хоць грузінскае заканадаўства і прадугледжвае гадавы бязвізавы рэжым для турыстаў, у тым ліку з Расеі.

За апошнія дні рэзка вырасла плынь грамадзянаў Расеі, якія спрабуюць трапіць у Грузію праз памежны пераход «Верхні Ларс». Многія з іх не хаваюць, што з'язджаюць праз абвешчаную ў Расеі мабілізацыю. На памежным пераходзе ўзнікла вялізная чарга. Улады Грузіі заяўляюць, што не маюць намеру абмяжоўваць уезд расейцаў.

Грузія ўважае Абхазію і Паўднёвую Асецію за тэрыторыі, акупаваныя Расеяй. Масква ў 2008 годзе прызнала незалежнасць гэтых самаабвешчаных рэспублік.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках