25 красавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Частку расейскіх мабілізаваных накіруюць у Беларусь

12
СМІ: Частку расейскіх мабілізаваных накіруюць у Беларусь

Ідзе падрыхтоўка для іх прыняцця.

Некаторыя грамадзяне Расеі, якіх мабілізавалі на вайну супраць Украіны, могуць выправіцца на навучанне ў Беларусь. Там яны будуць займацца падрыхтоўкай пад кіраўніцтвам беларускіх афіцэраў.

Пра гэта піша obozrevatel.com. Паводле словаў выдання, цяпер «ідзе падрыхтоўка для прыняцця расейскіх мабілізаваных на беларускіх палігонах, у навучальных цэнтрах і ваенных частках».

«У Беларусі ёсць і месцы для трэніровак, і інструктары. Магчыма, Расея патрабуе ад Лукашэнкі, каб навучанне часткі мабілізаваных расейскіх вайскоўцаў праходзіла ў Беларусі і праводзілі яго беларускія сілавікі», – паведамляе выданне са спасылкай на крыніцу ў сілавых структурах Беларусі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках