20 красавiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ад мабілізацыі ўцякло больш людзей, чым ваюе на фронце

5
З Расеі ад мабілізацыі ўцякло больш людзей, чым ваюе на фронце

Звесткі брытанскай выведкі.

За сем дзён пасля таго, як прэзідэнт Пуцін абвясціў пра "частковую мабілізацыю", адбыўся значны адток расейцаў, якія спрабуюць ухіліцца ад вайны.

Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі ў Twitter.

"Хоць дакладныя лікі невядомыя, яны, верагодна, перавышаюць колькасць усіх сілаў уварвання, разгорнутых Расеяй у лютым 2022 года", – гаворыцца ў паведамленні.

Сярод тых, хто спрабуе пакінуць Расею, пераважаюць больш забяспечаныя і адукаваныя. У спалучэнні з тымі рэзервістамі, якіх мабілізуюць, унутранае эканамічнае ўздзеянне скарачэння даступнасці працоўнай сілы і паскарэнне "выцечкі мазгоў", верагодна, стане ўсё значнейшым, адзначаюць у Мінабароны Брытаніі.

Раней брытанская выведка адзначала, ваенныя няўдачы і абвешчаная мабілізацыя зніжаюць патрыятычную падтрымку вайны сярод жыхароў Расеі.

Таксама брытанская выведка паведамляла, што Расея кіне мабілізаваных на фронт амаль без падрыхтоўкі. Пры гэтым сярод навабранцаў чакаецца высокая ступень скарачэння асабовага складу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках