24 красавiка 2024, Серада, 5:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Флорыду з катастрафічнай сілай абрынуўся ўраган «Іэн»

На Флорыду з катастрафічнай сілай абрынуўся ўраган «Іэн»
Фота: Getty Images

Хуткасць ветру месцамі перавышае 240 км/г.

Ураган «Іэн» абрынуўся на ўзбярэжжа Мексіканскага заліва Флорыды з катастрафічнай сілай, выклікаўшы магутныя вятры, праліўныя дажджы і гіганцкія хвалі акіянскага прыбою.

Паводле звестак Reuters, ураган «Іэн» стаў адным з наймацнейшых штормаў у ЗША за апошнія гады.

Абрынуўшыся на бераг з устойлівым ветрам да 241 км/ч, «Іэн» хутка ператварыў ідылічны адрэзак пясчаных пляжаў і прыбярэжных гарадоў у зону бедства, затопленую марской вадой.

Прагназуецца, што ў некаторых частках цэнтральнай Флорыды выпадзе да 76 сантыметраў дажджу. Амаль 2 мільёны дамоў і прадпрыемстваў па ўсім штаце засталіся без электрычнасці.

Памежныя ўлады ЗША заявілі, што 20 кубінскіх мігрантаў зніклі без вестак пасля таго, як іх лодка, не вытрымаўшы стыхіі, затанула ля ўзбярэжжа Флорыды.

«Гэта шторм, пра які мы будзем гаварыць доўгія гады, гістарычная падзея», – пракаментаваў дырэктар Нацыянальнай метэаралагічнай службы ЗША.

Раней ураган «Іэн» пакінуў без электрычнасці 11 мільёнаў чалавек на Кубе. Дзясяткі тысячаў чалавек былі эвакуяваныя або ўцяклі. Ураган выклікаў паводку і пашкодзіў дамы. Як паведамляецца, хуткасць ветру перавышала 200 км/г.

З набліжэннем да Флорыды ўраган узмацніўся. Паведамлялася, што «Іэн» выклікаў небяспечныя для жыцця штармавыя нагоны – хвалі, гнаныя ўздоўж узбярэжжа вышынёй да 3,7 метра.

Потым павольны шторм прасунуўся ўглыб сушы і пасля шасці гадзінаў аслабеў да катэгорыі 2 з максімальнай хуткасцю ветру 170 км/ч.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках