24 красавiка 2024, Серада, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падрыў «Паўночнага струменю»: Міны спусцілі на доўгай вяроўцы, скінутай за борт лодкі

24
Падрыў «Паўночнага струменю»: Міны спусцілі на доўгай вяроўцы, скінутай за борт лодкі

У Швэцыі знайшлі чацвёртую выцечку газу з трубаправода.

Швэдская берагавая ахова выявіла чацвёртую выцечку на газаправодзе «Паўночны струмень».

Пра гэта піша Sky News.

Дзве выцечкі знойдзеныя ў выключнай эканамічнай зоне Швэцыі, астатнія дзве – у дацкай эканамічнай зоне.

«Падазраваныя акты сабатажу супраць газаправодаў у Балтыйскім моры, верагодна, былі наўмыснымі атакамі з выкарыстаннем падводных выбуховых прыладаў з дыстанцыйным падрывам», – паведамілі Sky News крыніцы ў брытанскай абароне.

Яны сказалі, што міны маглі быць спушчаныя на доўгай вяроўцы, скінутыя за борт лодкі або размешчаныя побач з трубаправодамі з дапамогай падводнага беспілотніка некалькі месяцаў ці нават гадоў таму.

Падрыў трубаправодаў «Паўночнага струменю» – што вядома

Пасля паведамленняў кампаніі-аператара Nord Stream пра рэзкае падзенне прапускной здольнасці ў абедзвюх нітках газаправода «Паўночнага струменю» з'явілася інфармацыя пра некалькі выбухаў у раёне трубаправода.

Выцечку звязалі з выяўленымі ў трубах дзіркамі, якія маглі быць, паводле паведамлення ўрадаў Швэцыі і Даніі, вынікам мэтанакіраванага падрыву.

Пазней Служба бяспекі Швэцыі адзначыла, што за гэтым «стаіць замежная дзяржава».

І хоць у еўрапейскіх спецслужбаў ёсць факты актыўнасці ВМФ Расеі ў тым раёне, здарэнне пакуль з Расеяй афіцыйна не звязваюць. У той самы час у Мінабароны Брытаніі наўпрост заявілі пра датычнасць РФ да падрыву трубаправодаў. Яна, як мяркуецца, мае як магчымасць, так і матывацыю для наўмыснага пашкоджання трубаправодаў.

І Данія, і Швэцыя праводзяць расследаванне, але агляд месца яшчэ не праведзены, і падрабязнасці, што менавіта выклікала выбухі, застаюцца ўрыўкавыя. Ціск у трубах абцяжарвае набліжэнне да месца выцечкі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках