25 красавiка 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад многіх батальёнаў усяго 10 чалавек засталося

3
Ад многіх батальёнаў усяго 10 чалавек засталося

Акупант расказаў пра вялізныя страты РФ ва Украіне і адмовы ваяваць.

Расейскія кантрактнікі, якія звольніліся пасля першых месяцаў шырокамаштабнай вайны, расказваюць пра вялікія страты РФ ва Украіне. Паводле іх словаў, ад многіх батальёнаў засталося ўсяго 10 чалавек.

А за адмову ваяваць акупантаў запалохваюць трыбуналамі і расстрэламі. Пра гэта расейскія кантрактнікі расказалі ў інтэрв'ю BBC.

Акупант з імем Сяргей расказаў, што ягоны полк вярнуўся ў Расею праз Беларусь. Адразу пасля гэтага звольніцца захацелі дзве роты 90 чалавек у кожнай. Але камандзіры пераканалі іх, што іх усіх кінуць у турму – і роты засталіся ў батальёне.

Сам Сяргей двойчы пісаў заяву пра сыход, пісаў адмову ад спецаперацыі, але камандзір палка іх нават не чытаў.

Кантрактнік з іншага батальёна з імем Антон расказаў, што яго з таварышам камандзіры ў траўні «пужалі трыбуналам, прыцяснялі, крычалі, што расстраляюць у спіну, калі пойдзем».

«Але некаторыя хлопцы без рапарта ехалі, вартавому зброю пакідалі і сыходзілі. Увесь час ехалі. Батальён сувязі – іх там 60–80 чалавек, напрыклад, увогуле ўсе адмовіліся. Аж да таго, што камандзіра ў кайданках хацелі ў Іванава везці», – сказаў ён.

«Ведаеце, там былі такія хлопцы фанатычныя, якія добраахвотнікамі на месяц, на тры месяцы кантракт заключылі. Яны ідуць у бой разам з намі, заходзяць, потым разварочваюцца проста на полі, кладуць зброю і кажуць "Я ўсё" – і сыходзяць. Мы таксама з'ехалі на спадарожнай машыне», – дадаў расейскі вайсковец.

Акупанты тлумачаць такую сітуацыю вялікімі стратамі.

«У траўні там ад многіх батальёнаў добра, калі 10 чалавек засталося. Ды і на псіхіку моцна ўплывае. Я як пачаў у людзей страляць і разумець, што гэта… цяжка…» – сказаў адзін з іх.

Яшчэ адной прычынай з'яўляецца тое, што расейскае камандаванне нават не адпраўляе дадому забітых вайскоўцаў.

«Проста там хавалі пры мне. Вельмі рэдка робяць груз 200. Асабліва калі там спёка была амаль 40 градусаў. Яны проста адразу раскладаюцца. А бацькам нічога не гавораць, пішуць – прапаў без вестак. Там вельмі шмат хлопцаў, у якіх кантракт заканчваўся за месяц-два. Ім усім 19-20 гадоў. І цяпер яны зніклі без вестак», – дадаў акупант.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках